А. Лукашэнка заклікаў краіны Еўропы распачаць больш актыўныя дзеянні для вырашэння канфлікту ва Украіне
  2019-10-09 10:40:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў некаторы прагрэс у вырашэнні канфлікту ва Украіне, але разам з тым заклікаў краіны Еўропы прымаць больш актыўныя і дзейсныя меры, каб спыніць вайну ў суседняй краіне. Пра гэта ён заявіў у аўторак на міжнароднай канферэнцыі "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю прорвы".

А. Лукашэнка перакананы, што здольнасць урэгуляваць канфлікт ва Украіне - важны тэст для краін Еўропы. "Гэта лакмусавая паперка. Калі мы можам нешта, давайце ў нашым доме разбярэмся і вырашым гэтую праблему. Украінскі канфлікт -- гэта не проста нам выклік, ён патрабуе рашэння", -- сказаў прэзідэнт.

Ён нагадаў, што нядаўна наведаў Жытомір, дзе праходзіў чарговы беларуска-ўкраінскі форум рэгіёнаў. "З прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім мы мелі грунтоўную размову па шырокім коле тэм... Ён гатовы да цяжкіх рашэнняў для дасягнення міру. І мы яго ў гэтым падтрымліваем", -- распавёў А. Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у Беларусі рады, што ў працэсе вырашэння канфлікту з'яўляецца прагрэс, у прыватнасці, ажыццёўлены абмен затрыманымі асобамі, прынятыя некаторыя рашэнні ў Мінску на пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы. "Але калі хто-небудзь думае, што лёд крануўся, -- не. Ён не крануўся і не кранецца, калі мы не падштурхнем працэс", -- перакананы А. Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што, на яго думку, Уладзімір Зяленскі шукае шляхі для ўрэгулявання канфлікту і гатовы да прыняцця рашэнняў. "Нельга будзе папракнуць прэзідэнта Украіны ў тым, што ён не імкнецца вырашыць гэтую праблему. Але многае залежыць ад нас. І мы павінны ўзяць на сябе вялікую ношу, большую частку ў вырашэнні гэтай праблемы", -- перакананы прэзідэнт.

"Мы ўжо адчулі, што такое канфлікт у Данбасе -- 160 тысяч уцекачоў, якія хлынулі на нашу тэрыторыю", -- адзначыў А. Лукашэнка. Для параўнання, краіны Еўропы не могуць "падзяліць" 2-3 тыс. бежанцаў у год з Блізкага Усходу. А ў Беларусі ім адразу далі роўны з грамадзянамі краіны статус. "Мы прынялі іх як родных, -- канстатаваў А. Лукашэнка. -- Мы адкрылі для людзей мяжу, праз якую да нас паступае асноўны паток зброі з канфліктнага рэгіёну. Вядома, гэта нас не можа не турбаваць".

Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння канфлікт ва Украіне яшчэ можна вырашыць, "таму што дыягназ усталяваны". "Як вырашыць хваробу, таксама быццам ведаем, толькі трэба пачынаць яе лячыць. Цяперашняя ўлада ва Украіне, прэзідэнт - ён, вядома ж, не Усемагутны. Яму ні ўнутры, ні звонку ніхто не дасць зрабіць тое, што ён хоча. Я пераканаўся ў тым, што ён хоча вырашыць гэтую праблему", -- адзначыў беларускі лідар. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040