Кітай выказаў пратэст ЗША ў сувязі з унясеннем імі 28 кітайскіх арганізацый у спіс суб'ектаў, якія падлягаюць экспартнаму кантролю
  2019-10-09 14:10:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Міністэрства камерцыі КНР у аўторак абвясціла, што Кітай выказвае рэзкі пратэст Злучаным Штатам у сувязі з унясеннем імі 28 кітайскіх урадавых і камерцыйных арганізацый у спіс суб'ектаў, якія падлягаюць экспартнаму кантролю, і заклікаў амерыканскі бок як мага хутчэй вынесці іх з названага спісу.

  Кітайскі бок звярнуў увагу на ўнясенне Міністэрствам гандлю ЗША 28 кітайскіх урадавых і камерцыйных арганізацый у спіс суб'ектаў, якія падлягаюць экспартнаму кантролю/ "Entity List"/, і будзе працягваць сачыць за развіццём сітуацыі, адзначыў афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі КНР.

  Паводле яго слоў, на працягу доўгага перыяду ЗША час ад часу ўводзілі аднабаковыя санкцыі супраць кітайскіх арганізацый у адпаведнасці са сваім унутраным заканадаўствам, і на гэты раз яны на падставе назірання за выкананнем правоў чалавека ўвялі санкцыі супраць 28 кітайскіх урадавых і камерцыйных арганізацый з дапамогай унясення іх у спіс суб'ектаў, якія падлягаюць экспартнаму кантролю. Разам з гэтым, ЗША не ўпусцілі магчымасць ачарніць і зняславіць палітыку кітайскага ўрада адносна Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна і груба ўмяшацца ва ўнутраныя справы Кітая.

  "Кітайскі бок вельмі незадаволены і катэгарычна супраць гэтага", - заявіў прадстаўнік Мінкамерцыі.

  Паводле яго слоў, сіньцзянскія справы з'яўляюцца асабліва ўнутранымі справамі Кітая і датычацца яго суверэнітэту, бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці. Што тычыцца пытанняў, звязаных з Сіньцзянам, то ніхто не можа судзіць лепш, чым кітайскі ўрад і кітайскі народ, і ніякая іншая краіна і знешнія сілы не маюць права ўмешвацца, падкрэсліў ён.

  Факты паказваюць, што шэраг палітычных установак і мер, прадпрынятых кітайскім урадам у дачыненні да Сіньцзяна, заваявалі падтрымку насельніцтва ўсіх этнічных груп і прывялі да выдатных вынікаў, сказаў прадстаўнік, нагадаўшы, што ў цяперашні час у Сіньцзяне падтрымліваецца спрыяльная тэндэнцыя эканамічнага развіцця, людзі ўсіх этнічных груп жывуць у гарманічнай атмасферы, у грамадстве пануе стабільнасць, а тэрактаў не назіралася там ужо тры гады.

  "Гэта відавочна для ўсіх", - сказаў чыноўнік.

  Кітайская бок настойліва заклікае Злучаныя Штаты неадкладна спыніць рабіць безадказныя заўвагі з нагоды Сіньцзяна, спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая і як мага хутчэй вынесці адпаведныя кітайскія арганізацыі са спісу суб'ектаў, якія падлягаюць экспартным кантролі, заявіў прадстаўнік.

  "Кітай гатовы прыняць усе неабходныя меры для рашучай абароны сваіх інтарэсаў", - сказаў ён. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040