Сі Цзіньпін накіраваў віншаванні першаму сакратару ЦК Кампартыі Кубы Раулю Кастра і новаабранаму прэзідэнту Кубы М. Дыяс-Канелю
  2019-10-11 14:29:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін асобнымі тэлеграмамі павіншаваў першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Кубы Рауля Кастра і новаабранага прэзідэнта Кубы Мігеля Дыяс-Канеля з паспяховым правядзеннем пазачарговага пасяджэння Нацыянальнай асамблеі народнай улады 9-га склікання і выбраннем кіраўніка дзяржавы.

Сі Цзіньпін у тэлеграмах адзначыў, што на працягу больш за паўстагоддзя народы Кітая і Кубы звязвае моцнае сяброўства, краіны сталі добрымі сябрамі, партнёрамі і братамі.

Старшыня КНР падкрэсліў, што надае павышаную ўвагу развіццю адносін з Кубай, мае намер падтрымліваць цесныя кантакты з Р. Кастра, каб упісаць новую старонку ў гісторыю двухбаковага сяброўства новай эпохі, а таксама прыкладваць сумесныя з М. Дыяс-Канелем намаганні з мэтай бесперапыннага пашырэння і паглыблення міждзяржаўнага супрацоўніцтва і садзейнічання далейшаму стабільнаму развіццю кітайска-кубінскіх адносін. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040