Сі Цзіньпін прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме, арганізаваным Б. Д. Бхандары
  2019-10-14 09:35:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме ў Катманду, арганізаваным прэзідэнтам Непала Бідх'яй Дэві Бхандары. На прыёме прысутнічалі: віцэ-прэзідэнт краіны Нанда Кішор Пун, прэм'ер-міністр Кхадга Прасад Шарма Олі, старшыня парламента Ганеш Прасад Цімілсіна, члены Савета міністраў, кіраўнікі асноўных палітычных партый Непала, парламентарыі і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі і прадстаўнікі розных колаў непальскага грамадства .

У сваім прывітальным слове Б. Д. Бхандары адзначыла, што візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Непал супаў са святкаваннем 70-й гадавіны заснавання КНР, у сувязі з чым непальскі народ шле народу Кітая самыя цёплыя віншаванні і самыя шчырыя пажаданні. Лідар Непала выказала перакананасць у тым, што Кітай абавязкова будзе працягваць развівацца і паспяхова рэалізуе "мэты на два стогадовыя тэрміны". Геаграфічныя ўмовы зрабілі Непал і Кітай суседзямі, а гістарычныя і гуманітарныя сувязі ператварылі дзве краіны ў блізкіх сяброў. Непал і Кітай заўсёды былі звязаны адносінамі ўзаемадаверу, узаемапавагі і непарыўнага сяброўства. Бхандары выказала ўпэўненасць, што будучыя гарызонты двухбаковых адносін яшчэ больш шырокія.

Сі Цзіньпін, у сваю чаргу, адзначыў, што на працягу больш чым паўстагоддзя з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі Кітай і Непал паруч рухаліся наперад, ствараючы мадэль узорных адносін паміж суседзямі. Два лідары прынялі сумеснае рашэнне аб усталяванні кітайска-непальскіх адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства, арыентаваных на развіццё і росквіт. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне на дасягненне ў будучыні больш цесных двухбаковых палітычных сувязяў, стварэнне больш зручных каналаў узаемасувязей паміж дзвюма краінамі, умацаванне сацыяльнай асновы і разгортванне больш шырокага супрацоўніцтва паміж КНР і Непалам.

Лідар КНР адзначыў, што ён рады дасягнутым дамоўленасцям з Непалам, якія акрэсліваюць фармат кітайска-непальскіх адносін. Сі Цзіньпін пажадаў Непалу развіцця, шчасця і вечнага сяброўства паміж дзвюма краінамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040