Адметныя выказванні Сі Цзіньпіна з яго праграмнай прамовы на адкрыцці 2-й міжнароднай ЭКСПА
  2019-11-06 16:09:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5 лістапада ў Шанхаі адкрылася 2-я Кітайская міжнародная імпартная выстава. Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця і выступіў з праграмнай прамовай. Вось некаторыя яго адметныя выказванні.

«Цяжкія задачы, з якімі сутыкаецца глабальнае эканамічнае развіццё, ніводнай краіне не пераадолець самастойна. Усе краіны павінны прытрымлівацца ідэі прыярытэту развіцця чалавецтва і не павінны ставіць свае інтарэсы вышэй інтарэсаў чалавецтва... Мы павінны праявіць больш адкрыты падыход, каб сумеснымі намаганнямі зрабіць дзейсным механізм глабальнага сумеснага выкарыстання, ажывіць мадэлі глабальнага супрацоўніцтва, сумесна надаць імпульс эканамічнай глабалізацыі і звесці да мінімуму ўсе перашкоды».

«Зараз узаемасувязі паміж каштоўнасцямі ў глабальным маштабе імкліва мяняюцца. Такая агульная тэндэнцыя, спадарожная эканамічнай інтэграцыі розных краін свету. Перад тварам супярэчнасцей і канфліктаў, перамовы і супрацоўніцтва з'яўляюцца адзіна верным спосабам узаемадзеяння. Калі ставіцца адзін да аднаго з павагай, размаўляць на роўных, праяўляць паразуменне і ісці на саступкі, не будзе такіх праблем, якія нельга было б вырашыць... Інавацыйнае развіццё -- адзіна магчымы шлях развіцця сусветнай эканомікі. Каб больш эфектыўна выкарыстоўваць веды на карысць чалавецтва, мы павінны сумесна ўмацоўваць абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці, спыняць інтэлектуальныя блакады, скарачаць тэхналагічны разрыў».

«Я хачу адзначыць, што кітайскі рынак -- велізарны, і тут мы вітаем ўсіх жадаючых». - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040