Гендырэктар СААЗ высока ацаніў супрацьэпідэмічныя меры Кітая
  2020-01-29 15:17:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

28 студзеня ў Пекіне прайшла сустрэча міністра замежных спраў Кітая Ван І і кіраўніка СААЗ Тедраса Адана Гебрэйсуса.

Павосле слоў кіраўніка СААЗ, пасля ўспышкі ўханькага каранавіруса Кітай за вельмі кароткі час выявіў патаген і паведаміў у СААЗ і іншыя краіны інфармацыю пра геном новага віруса. Старшыня КНР Сі Цзіньпін і ўрад Кітая надае павышаную ўвагу развіццю сітуацыі, прыкладаючы шэраг эфектыўных мер для прадухілення пнеўманіі. Кітай праявіў волю і гатоўнасць стрымаць распаўсюджанне захворвання. СААЗ мае намер умацаваць супрацоўніцтва з кітайскім бокам, гатова даць усю неабходную дапамогу.

Ван І, у сваю чаргу, сказаў, што СААЗ аб'ектыўна і на аснове бесстаронняга падыходу пазітыўна ацаніла дзейсныя меры Кітая па барацьбе з эпідэміяй. Візіт кіраўніка СААЗ у Кітай дэманструе падтрымку намаганняў Кітая з боку міжнароднай супольнасці і стымулюе далейшае супрацоўніцтва Кітая і СААЗ.

Ван І таксама заявіў, што кітайскі ўрад здольны атрымаць перамогу над новым вірусам. Паводле яго слоў, Кітай на аснове адкрытасці і празрыстасці будзе ўмацоўваць супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю, у прыватнасці, з СААЗ. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040