ЦК КПК выдаў цыркуляр аб неабходнасці палітычных гарантый у барацьбе з новым каранавірусам
  2020-01-29 15:18:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
ЦК КПК выдаў цыркуляр аб узмацненні партыйнага кіраўніцтва і прадастаўленні цвёрдых палітычных гарантый у барацьбе з новым каранавірусам.

Як адзначаецца ў цыркуляры, парткамітэты і партыйныя арганізацыі павінны арганізаваць і мабілізаваць партыйныя суполкі, членаў партыі і чыноўнікаў далучыцца да перадавой барацьбы з выбліскам эпідэміі і ператварыць палітычныя і арганізацыйныя перавагі партыі і яе блізкасць да народа ў магутную палітычную сілу для процідзеяння эпідэміі. Згодна з цыркулярам, яны таксама павінны натхняць і накіроўваць членаў партыі і чыноўнікаў, асабліва кіруючых, каб яны смела адказалі на выклікі і вытрымалі выпрабаванне бягучай сітуацыяй.

У цыркуляры ўдакладняецца, што партыйныя суполкі і сябры партыі на нізавым узроўні павінны адыгрываць авангардную ролю ў барацьбе з эпідэміяй і стварыць магутную абарончую сетку на грамадскім узроўні.

У каардынацыі з ведамствамі і інстытутамі аховы здароўя ўсё парткамы і партыйныя арганізацыі павінны мабілізаваць і адабраць членаў партыі і чыноўнікаў сярод медыцынскіх спецыялістаў і работнікаў з тым, каб яны адыгралі вядучую ролю ў лячэнні хворых, правядзенні навуковых даследаванняў і прафілактыцы захворвання на нізавым узроўні, адзначаецца ў цыркуляры. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040