Лі Кэцян правёў пасяджэнне кіруючай групы ЦК КПК па барацьбе з эпідэміяй пнеўманіі
  2020-01-30 14:54:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

29 студзеня прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў пасяджэнне кіруючай групы, на якім была абмеркавана бягучая сітуацыя ў галіне барацьбы з эпідэміяй і зроблены шэраг адрасных даручэнняў па ўзмацненні гэтай барацьбы.

27 студзеня Сі Цзіньпін даў указанне, згодна з якім партыйныя арганізацыі ўсіх узроўняў павінны адыграць актыўную ролю з тым, каб атрымаць перамогу ў барацьбе з эпідэміяй. Адмысловую заяву зрабіла з гэтай нагоды і ЦК КПК. На сапраўдны момант барацьба з распаўсюджаннем эпідэміі пастаянна пашыраецца, аднак вірус па-ранейшаму распаўсюджваецца, а ў асобных рэгіёнах захворванне расце імклівымі тэмпамі, таму сітуацыя застаецца вельмі цяжкай. Усе партыйныя камітэты і мясцовыя ўлады павінны цвёрда разумець, што інтарэсы народа знаходзяцца вышэй за ўсё. Неабходна прыкласці максімум намаганняў, выкарыстоўваць навуковыя і прадуманыя меры для стрымлівання распаўсюджання эпідэміі, цвёрда імкнуцца да перамогі над эпідэміяй.

На пасяджэнні было адзначана, што на бягучым этапе барацьба з эпідэміяй павінна весціся сістэмна і навукова. Варта яшчэ больш узмацніць працу па прадухіленні распаўсюджання эпідэміі ў правінцыі Хубэй і горадзе Ухань, скаардынаваць, аб'яднаць і ўдасканаліць працу тых, хто вядзе выратаванне хворых, кінуць усе сілы на выратаванне тых, хто захварэў, прыкласці намаганні для зніжэння смяротнасці і папаўнення шэрагаў тых медыкаў, хто ратуе цяжкахворых ва Ухане і бліжэйшых раёнах, дзе асабліва шмат хворых. Неабходна прыняць кропкавыя меры для стрымлівання распаўсюджання эпідэміі па ўсёй краіне. Трэба стварыць эфектыўны міжрэгіянальны механізм сумеснага прадухілення і сумесных дзеянняў. Варта своечасова, адкрыта і празрыста публікаваць інфармацыю аб прадухіленні віруса. Усе рэгіёны павінны павысіць сваю здольнасць да разгрупавання прыёму пацыентаў і іх цэнтралізаванага лячэння. Найбольш цяжкіх пацыентаў неабходна змяшчаць у лепшыя бальніцы ці адпраўляць спецыялістаў па лячэнні цяжкіх выпадкаў у пэўныя бальніцы для аказання кругласутачнай дапамогі. Трэба паскорыць працэс стварэння вакцыны і як мага хутчэй сцвярджаць і прымяняць у клінічным лячэнні тыя прэпараты, якія маюць хаця б невялікі эфект у барацьбе з эпідэміяй. Таксама трэба яшчэ больш узмацніць барацьбу з распаўсюджаннем эпідэміі ў гарадах і сельскіх раёнах.

На пасяджэнні таксама было адзначана, што неабходна прыкласці ўсе сілы для матэрыяльнага забеспячэння барацьбы з эпідэміяй, а таксама ўдасканаліць размеркаванне ключавых матэрыяльных тавараў і сферы іх выкарыстання. Усе рэгіёны павінны забяспечыць наяўнасць камплектаў медыцынскага адзення, масак, медыцынскіх ахоўных акуляраў, аўтамабіляў хуткай дапамогі, адпаведных прэпаратаў. Неабходна заахвочваць лагістычныя кампаніі, уключаючы платформы электроннай камерцыі, выпускаць адпаведныя тавары на рынак. Трэба таксама належным чынам забяспечыць бесперабойныя пастаўкі тавараў шырокага спажывання, забяспечыць пастаўкі агародніны і іншых тавараў на рынкі ключавых рэгіёнаў, падтрымліваць бесперабойны рух транспарту, даць прыярытэтнае права бясплатнага праезду машынам хуткай дапамогі, забяспечыць ключавыя пастаўкі вугалю, нафты і газу і прыкласці ўсе намаганні для барацьбы з эпідэміяй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040