Кітайская эканоміка захоўвае ўстойлівасць на фоне эпідэміі – даклад
  2020-02-03 13:25:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нельга недаацэньваць устойлівасць кітайскай эканомікі на фоне ўспышкі каранавісуса новага тыпу, нягледзячы на тое, што эпідэмія нанесла непасрэдны ўрон сектарам паслуг, апрацоўчай прамысловасці і гандлю, гаворыцца ў апублікаваным напярэдадні дакладзе Шанхайскага інстытута міжнародных даследаванняў.

У дакладзе паказваецца, што патэнцыяльнае ўздзеянне ўспышкі 2019-nCov можа адрознівацца ад усіх папярэдніх эпідэмій і іншых інцыдэнтаў, бо эканоміка Кітая ў зараз перажывае пераходны перыяд ад высакахуткаснага росту да высакаякаснага развіцця. Нават у кароткатэрміновай перспектыве эпідэмія не аказала негатыўнага эфекту на ўсе сектары эканомікі; яна, наадварот, паспрыяла такім вытворчасцям, як электронная камерцыя, сеткавыя гульні і забавы, -- гаворыцца ў дакладзе.

Па стане на 29 студзеня, органы ўлады ўсіх узроўняў выдаткавалі ў агульнай складанасці 27,3 млрд юаняў на кантроль за эпідэміяй, сведчыць даклад. У краіне таксама будуць прынятыя дадатковыя палітычныя меры, бо эпідэмія распаўсюджваецца. У дакладзе зроблены прагноз, што ў доўгатэрміновай перспектыве эпідэмія не здольна падарваць велічэзны патэнцыял краіны ў галіне спажывання, а таксама ў новых эканамічных сферах: 5G і штучны інтэлект. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040