Лі Кэцян правёў тэлефонную размову з канцлерам ФРГ А. Меркель
  2020-02-10 15:16:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 9 лютага ўвечары па ініцыятыве германскага боку правёў тэлефонную размову з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, падчас якога бакі абмяняліся меркаваннямі па кантролі за эпідэміяй новай пнеўманіі.

Лі Кэцян адзначыў, што ўрад КНР у адпаведнасці з законам разгарнуў навуковую эфектыўную і арганізаваную працу па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй, робіць усё магчымае для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам, забяспечвае ключавымі сродкамі медыцынскага прызначэння і рэчамі першай неабходнасці. Кітайскі ўрад заўсёды ставіць вышэй за ўсё бяспеку жыцця і здароўе шырокіх мас народа, Кітай прытрымліваецца адкрытага, празрыстага і вельмі адказнага падыходу, своечасова інфармуе кітайскі народ і міжнародную супольнасць, заявіў прэм'ер.

Прынятыя Кітаем меры нашмат перавышаюць патрабаванні Міжнародных медыка-санітарных правілаў і рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, заявіў Лі Кэцян. Шырокія масы кітайскіх лекараў і медперсаналу, якія ўпарта змагаюцца на пярэднім краі барацьбы з эпідэмій, праяўляюць самаадданасць, прафесійную этыку і павышанае пачуццё адказнасці. "Мы будзем усімі сіламі абараняць іх фізічнае і псіхалагічнае здароўе", -- падкрэсліў Лі Кэцян, дадаўшы, што ўрад і народ Кітая поўныя ўпэўненасці і здольныя атрымаць перамогу над эпідэміяй.

Ён выказаў асаблівае спадзяванне на тое, што міжнародная супольнасць, уключаючы Германію, будзе і далей прытрымлівацца рацыянальнага падыходу, падтрымліваць намаганні Кітая па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй, захоўваць нармальныя двухбаковыя кантакты, умацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва па пытаннях бяспекі ў галіне грамадскай аховы здароўя. Ён таксама агучыў спадзяанне, што германскі бок прадаставіць неабходныя спрыяльныя ўмовы кітайскаму боку для закупак у Германіі прадметаў медыцынскага прызначэння па гандлёвых каналах.

А. Меркель заявіла, што германскі бок пільна сочыць за развіццём сітуацыі з эпідэміяй. Паводле яе слоў, рашучыя меры, якія прыняў урад КНР, атрымалі моцную падтрымку ўсіх кітайцаў. Германія заняла асцярожную пазіцыю ў пытаннях рэагавання на эпідэмію, умацоўвае каардынацыю дзейнасці ўнутры Еўрапейскага саюза, не прымаючы празмерна абмежавальных мер.

Яна заявіла, што германскі бок выказвае падзяку кітайскаму боку за падтрымку і дапамогу, аказаную грамадзянам ФРГ, якія знаходзяцца на тэрыторыі Кітая. Германія гатова ўмацоўваць узаемадзеянне з кітайскім бокам у галіне прафілактыкі і кантролю за эпідэміяй, працягваць прадастаўляць Кітаю падтрымку ў выглядзе прадметаў медыцынскага прызначэння, а таксама аказваць магчымую дапамогу для перамогі над эпідэміяй, сказала А. Меркель, выказаўшы найлепшыя пажаданні кітайскім медыцынскім работнікам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040