Сі Цзіньпін адправіў віншавальную тэлеграму на адрас 33-га саміту Афрыканскага саюза
  2020-02-10 15:17:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю адправіў тэлеграму на адрас 33-га саміту Афрыканскага саюза, які адкрыўся ў горадзе Адыс-Абеба, сталіцы Эфіопіі. У сваім пасланні лідар Кітая горача павіншаваў з гэтым краіны і народы Афрыкі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што з мінулага года пад кіраўніцтвам АС афрыканскія краіны актыўна шукаюць уласны шлях развіцця і цвёрда прытрымліваюцца ўрэгулявання праблем Афрыкі з дапамогай афрыканскіх метадаў. Афіцыйна была запушчана Афрыканская кантынентальная зона свабоднага гандлю, бесперапынна расце і міжнародны ўплыў кантынента.

Старшыня КНР таксама падкрэсліў, што кітайска-афрыканскія адносіны перажываюць найлепшы перыяд у гісторыі. Пекінскі саміт Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве ўзняў новую хвалю дружбы паміж Кітаем і Афрыкай, рэалізацыя вынікаў гэтага саміту надала новы імпульс практычнаму супрацоўніцтву ва ўсіх сферах. Сумеснае будаўніцтва супольнасці адзінага лёсу Кітая і Афрыкі адпавядае агульным інтарэсам народаў абодвух бакоў. Кітай будзе ўсебаковае прасоўваць рэалізацыю вынікаў пекінскага саміту, паскараць сумеснае развіццё ініцыятывы "Пояс і шлях", каб унесці яшчэ большы ўклад у развіццё і адраджэнне Афрыкі на карысць кітайскага і афрыканскага народаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040