Сі Цзіньпін павіншаваў моладзь краіны напярэдадні Дня моладзі Кітая
  2020-05-05 11:30:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

3 мая старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў маладых кітайцаў захоўваць цвёрдыя перакананні, рашуча кіравацца інтарэсамі народа і развіваць сапраўдныя навыкі для таго, каб прысвяціць сябе справе будаўніцтва вялікай краіны.

Сі Цзіньпін, які таксама з'яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, зрабіў такую заяву ў нядзелю, 3 траўня, у віншавальным звароце да маладых людзей краіны напярэдадні Дня моладзі Кітая, што адзначаецца 4 траўня.

Перад тварам раптоўнай эпідэміі пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу / COVID-19 /, маладыя прадстаўнікі ўсіх этнічных груп краіны актыўна адгукнуліся на заклік партыі і прынялі ўдзел у агульнанароднай барацьбе з эпідэміяй, сказаў ён.

Не баючыся цяжкасцяў і небяспек, яны накіраваліся наперад і прысвяцілі сябе служэнню краіне, праявіўшы высокае пачуццё адказнасці і заваяваўшы высокую ацэнку партыі і народа, адзначыў Сі Цзіньпін.

"Я вельмі ганаруся вамі", - сказаў ён.

2020 з'яўляецца ключавым годам для дасягнення рашучай перамогі ў барацьбе за выкараненне крайняй беднасці і пабудовы грамадства сярэдняй заможнасці, а таксама годам гістарычнага пераходу да ажыццяўлення мэтаў барацьбы, вызначаных да "двух стогадовых юбілеяў", адзначыў Сі Цзіньпін.

Ён заклікаў маладых людзей працягваць і развіваць дух "4-га мая", заўсёды ўпарта працаваць, рухацца наперад і разам са шматмільённым народам бясстрашна змагацца ў новым Вялікім паходзе за ажыццяўленне кітайскай мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі.

Сі Цзіньпін заклікаў партыйныя камітэты, органы ўлады і службовых асоб усіх узроўняў і ўсё грамадства клапаціцца пра развіццё моладзі краіны, а таксама падтрымліваць яе ва ўсіх пачынаннях.

Ён таксама заклікаў Камуністычны саюз моладзі Кітая ўзяць на сябе абавязацельства аб'ядноўваць і весці за сабой маладых людзей краіны дзеля яшчэ большага ўнёску ў справу рэалізацыі задач, пастаўленых партыяй і дзяржавай у новую эпоху.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040