З 10 па 12 мая Старшыня КНР Сі Цзіньпін з жонкай наведвае Беларусь па запрашэнні Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі.
  2015-05-11 18:40:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гэты візіт у Рэспубліку Беларусь для Старшыні КНР у якасці кіраўніка краіны будзе першым. На гэтую сустрэчу абодва бакі ўскладаюць вялікія спадзяванні. На працягу трох дзён свайго знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь Сі Цзіньпін разам са сваім калегам Аляксандрам Лукашэнкам плануюць падпісаць вялікі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных галінах.

Пасол КНР у Беларусі Цуй Цімін лічыць, што візіт нясе вялікае гістарычнае значэнне для дзвюх краін, якія перажываюць самы спрыяльны час развіцця двухбаковых адносін.

- Хачу сказаць, што адносіны паміж Кітаем і Беларуссю на сённяшні дзень знаходзяцца на самым высокім узроўні за ўвесь час гісторыі іх развіцця. Амаль ва ўсіх галінах узаемадзеянне развіваецца вельмі добра, у нас высокі давер на палітычным узроўні, вельмі канкрэтныя поспехі ў дзелавым супрацоўніцтве і моцная дружба паміж нашымі народамі, мы падтрымліваем адно аднаго на міжнародным узроўні. Думаю, што патэнцыял развіцця ўсебаковага стратэгічнага партнёрства мае вялікае будучыню.

Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура сцвярджае, што паводле ацэнак спецыялістаў, трохдзённы тэрмін наведвання невялікай краіны ў цэнтры Еўропы паказвае добры ўзровень адносіны да яе. У час візіту адбылося падпісанне Дамовы аб дружбе і супрацоўніцтве, будуць абмеркаваны важныя палітычныя і эканамічныя пытанні. Развіццё праекта беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» з'яўляецца адной з галоўных тэм абмеркавання падчас візіту.

- Мы павінны падпісаць пакет дакументаў, галоўнымі з якіх з'яўляюцца Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі і сумесная Дэкларацыя аб паглыбленні адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. Першы дакумент павінен выкласці асновы для паглыблення ўзаемаадносін у палітычнай сферы, другі - шматвектарны - ад палітыкі да гуманітарнай сферы праз эканоміку. Натуральна, ён уключае таксама навукова-тэхнічную галіну, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва і гэтак далей. Гэтыя дакументы разам з 35 астатнімі ў галіне мытнай справы, адукацыі, культуры, канкрэтныя камерцыйныя кантракты, новыя формы міжбанкаўскага супрацоўніцтва і іншае даюць нам падставы меркаваць, што мы будзем мець чарговы «прарыўны» візіт, які дазволіць нам разлічваць на далейшае актыўны рух.

- Было адзначана, што цяпер беларускім бокам асвоена пяць з паловай мільярдаў долараў крэдытаў, выдзеленых Кітаем. Кампанія «Хуавей», ZTE ўжо падпісалі дакументы і атрымалі сертыфікаты, як рэзідэнты беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», хто яшчэ з'яўляецца, хто будзе прысутнічаць з кітайскага боку на сустрэчах?

- Трэба дадаваць кампаніі, якія атрымаюць сертыфікаты. Гэта кампанія ў галіне вытворчасці тэлекамунікацыйнага абсталявання, оптыка-валаконны кабелі, іншыя прадпрыемствы. Ёсць добрыя напрацоўкі ў галіне дакладнага машынабудавання. Я думаю, яны таксама будуць выдатна ўпісвацца ў канву парку.

- На якой стадыі цяпер знаходзіцца парк?

Існуе тэхналагічная паслядоўнасць рэалізацыі любога праекта. Мы некалькі гадоў працавалі над стварэннем нарматыўнай базы, усталяваннем межаў будучага парка, выкананнем адпаведных тэхнічна-эканамічных абгрунтаванняў, разліках экалагічнага ўздзеяння - усяго таго, што суправаджае працэс інвестыцыйнай фазы. Пачынаючы з мінулага года мы актыўна заняліся будаўніцтвам знешняй інфраструктуры парку за кошт сродкаў беларускага боку, сёлета мы працуем над унутранай інфраструктурай парку. Без вырашэння гэтага комплексу пытанняў казаць аб рэальным уваходжанні рэзідэнтаў у парк было немэтазгодна. Задача да сярэдзіны наступнага года - завяршыць стварэнне ўнутранай інфраструктуры, стартавай пляцоўкі першага этапу, на якой можна будаваць і ствараць прадпрыемствы. Тыя рэзідэнты, якія захочуць будаваць самастойна, атрымаюць такую магчымасць. Сёння ўжо можна атрымліваць пункты адбору магутнасцяў для таго, каб ажыццяўляць праектаванне і будаўніцтва. Тыя, хто будзе арандаваць плошчы, здолеюць здабыць такую магчымасць па меры таго, як будзе створана першы буйны модульны будынак, дзе можна будзе атрымаць такія плошчы і развіваць вытворчасць.

- Парк сваім з'яўленнем наколькі будзе ўплываць на экалогію Беларусі, на эканоміку краіны?

Існуюць адпаведныя нормы. Праводзілася экалагічная экспертыза гэтага праекта, прычым была праведзена не толькі адзнака глабальнага ўздзеяння ўсяго парку, але і ацэнка пэўных канкрэтных прадпрыемстваў, якія будуць створаны з пункту гледжання, якія выкіды, якія гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі тых ці іншых рэчываў з'явяцца ў паветры. Але ў любым выпадку, гэта эканоміка новага тэхналагічнага ўкладу, якая істотна ніжэй па экалагічнай нагрузцы на навакольнае асяроддзе, чым існуючыя сёння вытворчасці - нашы трактарны, аўтамабільны, радыятарны завода. Прадпрыемствы, пра якія мы вядзем гаворку - хутчэй, інтэлектуальныя. Яны павінны быць экалагічна абсалютна карэктнымі да навакольнага асяроддзя.

А на эканоміку Беларусі ў цэлым парк будзе ўплываць пазітыўна, таму што ацэнкі эканамістаў кажуць пра тое, што рэалізацыя сукупнай канцэпцыі гэтага парку павінна дазволіць нам практычна прыйсці да падваення валавога ўнутранага прадукту. Вядома, улічваючы тое, што адну з загалоўных роляў будуць адыгрываць інвестары КНР, мы выпрацоўваем сваё бачанне з нашымі сябрамі і калегамі так, каб прадукцыя, якая вырабляеццаў парку, экспартавалася б у Кітай, у тым ліку. Але таксама ўлічваюцца пункты гледжання інвестараў, якіх чакаюць у парку на тых умовах, якія мы стварылі. Гэта будуць інвестары з усяго свету. Збыт прадукцыі, як мы мяркуем, - не толькі Кітай, Расія, але і краіны Усходняй і Заходняй Еўропы, у цэлым, свет.

Падчас візіту пройдзе яшчэ адно нестандартнае мерапрыемства з удзелам двух кіраўнікоў дзяржаў - гэта вялікі круглы стол рэгіёнаў. Пасольства Беларусі ў Кітаі звяртала ўвагу на тое, што гэта - вельмі сур'ёзны і пакуль не задзейнічаны патэнцыял для развіцця двухбаковых адносінаў, таму ўдзел больш за 500 бізнесменаў з розных правінцый Кітая ва ўзаемадзеянні з мясцовымі абласнымі выканаўчымі камітэтамі таксама павінен стварыць задзел на будучыню і перадумовы для зараджэння новай эканомікі.

Трансфармацыя эканомікі, стварэнне новых рэалій у адносінах паміж дзвюма краінамі пакладзена ў аснову і галоўнага глабальнага праекта - беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Акцэнт тут робіцца на новую сучасную эканоміку і яе сферы - мікраэлектроніку, біятэхналогіі, тонкую хімію, новыя матэрыялы і гэтак далей. Два кіраўніка дзяржавы непасрэдна наведаюць пляцоўку парку. Там будуць прысутнічаць кіраўнікі тых кампаній і карпарацый Кітая, якія ўжо атрымалі сертыфікаты рэзідэнтаў парку. Таксама, будуць знаходзіцца і тыя, хто мае намер падпісваць дакументы аб уваходжанні ў якасці будучых рэзідэнтаў парку. Бізнесмены будуць асабіста дакладваць кіраўнікам дзяржаў аб прадпрыемствах, якія могуць быць тут пабудаваны праз некалькі гадоў. Два мерапрыемствы ў сукупнасці павінны дапамагчы прасунуць ідэю развіцця парку, у тым ліку, лічыць пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура.

Намеснік міністра замежных спраў Кітая Чэн Гапін лічыць, што візіт Старшыні КНР у Беларусь дапаможа эканамічнаму прасоўванні краіны ў Еўропу і адкрые новыя перспектывы ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі.

- Беларусь, як адна з самых важных краін у Еўропе, валодае важным геаграфічным і стратэгічным становішчам, і ў гэтым жа кантэксце далейшае прасоўванне практычнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі не толькі пойдзе на карысць развіццю эканомікі ў духу супрацоўніцтва, узаемнага выйгрышу, але і мае вельмі вялікі эфект для развіцця эканомікі краін, якія знаходзяцца вакол Беларусі, паколькі яна размешчана ў цэнтры Еўропы.

З улікам вялікай ўзаемадапаўняльнасці эканомік Беларусі і Кітая, у нас добры патэнцыял для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва.

Фактычна, у апошнія гады мы неаднаразова з'яўляемся сведкамі паспяховага правядзення цэлага шэрагу сумесных праектаў Кітая і Беларусі, якія прыносяць вельмі вялікую эканамічную выгаду. І я перакананы ў тым, што маючы адбыцца візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь абавязкова дасць магчымасць вывесці на новую вышыню супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне энергетыкі, гандлёва-эканамічнай сувязі, высокіх тэхналогій, электронікі і г.д.

Прыемна адзначыць, што з першага мая афіцыйна адкрылася прамыя авіязносіны Пекін-Мінск. Гэта значыць, што пасля візіту старшыні Сі Цзіньпіна ў Беларусь, мы можам разлічваць на далейшую актывізацыю не толькі эканамічнага супрацоўніцтва, але і кантактаў паміж грамадзянамі дзвюх краін.

Кітайскае кіраўніцтва надае вялікую ўвагу рэалізацыі праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, і не сумняюся ў тым, што будучы візіт Сі Цзіньпіна ў Беларусь абавязкова будзе ў далейшым садзейнічаць рэалізацыі гэтага праекта.

Я перакананы, што падчас маючага адбыцца візіту ў прысутнасці двух лідараў мы можам чакаць падпісанне цэлага шэрагу важных эканамічных пагадненняў.

Вольга Гальпяровіч,

Беларуская служба МРК

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040