3 верасня на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне адбудуцца ўрачыстасці ў гонар 70-годдзя перамогі ў антыяпонскай вайне
  2015-06-24 11:53:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першай палове дня 3 верасня бягучага года на плошчы Цяньаньмэнь у цэнтры Пекіна адбудуцца ўрачыстасці ў гонар 70-годдзя перамогі ў вайне Супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і перамогі ў Сусветнай антыфашысцкай вайне, у тым ліку ваенны парад. У той жа дзень з прамовай выступіць генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін. Пра гэта заявіў намеснік загадчыка Аддзела прапаганды ЦК КПК Ван Шымін на прэс-канферэнцыі.

Паводле яго слоў, 3 верасня ў сталіцы таксама пройдуць прыём і канцэрт. Важнай падзеяй стане ўзнагароджанне медалямі "70-годдзе перамогі ў вайне Супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам". Сі Цзіньпін асабіста ўзнагародзіць медалямі прадстаўнікоў ветэранаў і камандзіраў-удзельнікаў вайны або іх сваякоў.

Намеснік кіраўніка канцылярыі Кіруючай групы па справах ваеннага парада, намеснік начальніка аператыўнага ўпраўлення Генштаба НВАК Цюй Жуй на прэс-канферэнцыі праінфармаваў, што па плошчы Цяньаньмэнь пройдуць парадныя калоны сямі ваенных акругаў, ВМС, ВПС, Другой артылерыі, народнай узброенай паліцыі і чатырох галоўных упраўленняў НВАК. Адбудзецца таксама праходжанне гераічных частак, якія прымалі ўдзел у антыяпонскай вайне пад кіраўніцтвам КПК.

На парадзе будуць прадстаўлены ўзбраенне і ваенная тэхніка айчыннай вытворчасці, якой аснашчаны кітайскія войскі. Многія ўзоры будуць паказаны ўпершыню, адзначыў Цюй Жуй, дадаўшы, што для ўдзелу ў ваенным парадзе таксама будуць запрошаны замежныя вайскоўцы.

Ван Шымін адзначыў, што з 7 ліпеня ў Кітаі пройдзе серыя мерапрыемстваў у гонар 70-годдзя перамогі, у тым ліку тэматычная выстава, міжнародны навуковы семінар, цырымонія ўдараў у звон і грамадзянская паніхіда па ахвярах вайны. 0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040