У Пекіне адбыўся кітайска-расійскі навуковы сімпозіум, прысвечаны 70-й гадавіне перамогі ў антыяпонскай вайне
  2015-08-19 15:32:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адзначэнне 70-й гадавіны перамогі ў сусветнай вайне супраць фашызму і Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам у аўторак у Пекіне адбыўся навуковы сімпозіум, праведзены Акадэміяй ваенных навук Народна-вызваленчай арміі Кітая / НВАК / сумесна з Ваеннай акадэміяй Генштаба УС Расіі.

У сімпозіуме прынялі ўдзел больш за сто чалавек, уключаючы кітайскіх і расійскіх ваенных спецыялістаў, вучоных з кітайскіх грамадзянскіх ВНУ і навукова-даследчых арганізацый.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі становішча і ролю Кітая і Расіі ў другой сусветнай вайне, узгадалі гісторыю супраціўлення кітайскага і савецкага народаў суперніку і абмяняліся думкамі па пытаннях фарміравання і развіцця пасляваеннага ўладкавання свету. Яны таксама выказалі рашучасць абараняць плён перамогі ў вайне і забяспечваць мірнае развіццё ўсяго свету.

Пекінскі сімпозіум - адно з мерапрыемстваў, арганізаваных Кітаем і Расіяй для ажыццяўлення дамоўленасцей лідараў дзвюх краін аб сумесным святкаванні 70-годдзя Перамогі. 0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040