У гэтым годзе праз перавал Нату-Ла ў Тыбет прыбылі 240 індыйскіх паломнікаў
  2015-08-21 16:07:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвер раніцай праз горны перавал на кітайска-індыйскай мяжы Нату-Ла ў Індыю вярнуўся 51 індус, які здзейсніў паломніцтва ў Тыбецкім аўтаномным раёне. Такім чынам, за перыяд з 22 чэрвеня пасля адкрыцця ў Тыбеце новага маршруту для індыйскіх паломнікаў па сённяшні дзень Нату-Ла абслужыў пяць паломніцкіх груп з Індыі ў складзе 240 чалавек.

Перавал Нату-Ла знаходзіцца на тэрыторыі тыбецкага павета Ятунг на вышыні 4318 м над узроўнем мора.

Індыйскія паломнікі прыязджалі наведаць святую гару Ганг Рынпачэ і возера Манасаравар.

У верасні мінулага года старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас візіту ў Індыю абвясціў, што Кітай гатовы адкрыць новы шлях праз горны перавал Нату-Ла ў Гімалаях, што палегчыць шлях паломнікаў з Індыі ў Тыбет. Улады Тыбета ўсяляк імкнуцца стварыць умовы для камфортных паездак, паколькі шлях вернікаў да святой гары і возера – доўгі і цяжкі. Гэта тычыцца транспартнай інфраструктуры, забеспячэння харчаваннем і начлегам. Так, зараз на шляху да святых мясцін пабудавана чатыры пункты прыпынку для паслядоўнікаў індуізму.

Кітай пачаў прымаць індыйскіх паломнікаў з 1981 года. За апошняе дзесяцігоддзе амаль 80 тыс. вернікаў з Індыі пабывалі ў Тыбеце. Маршрут праз Нату-Ла закліканы зблізіць народы Кітая і Індыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040