Прэзідэнт Казахстана: Немагчыма пераацаніць уклад Кітая ў перамогу ў Другой сусветнай вайне
  2015-08-28 11:18:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Роля Кітая ў Перамозе над фашызмам і мілітарызмам заслугоўвае самага высокага прызнання. Пра гэта прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю агенцтву Сіньхуа.

Н. Назарбаеў адзначыў, што "ўклад Кітая ў перамогу ў Другой сусветнай вайне немагчыма пераацаніць". Кітай быў галоўным тэатрам баявых дзеянняў на азіяцкім кантыненце - тут разгортваліся найважнейшыя бітвы, якія прадвызначылі капітуляцыю мілітарысцкай Японіі ў 1945 годзе. Кітайскі народ самааддана змагаўся за будучыню сваёй краіны і выпакутаваў гэтую перамогу. З пачатку баявых дзеянняў у 1937 годзе ахвярамі вайны сталі 35 млн. кітайскіх грамадзян. На палях вайны ў Кітаі было знішчана больш за паўтара мільёна салдат праціўніка.

Па словах прэзідэнта Казахстана, у самыя складаныя гады вайны Кітай не капітуляваў і, працягнуўшы супраціўленне, "скаваў" рукі суперніку, не дапусціўшы яго далейшага ўварвання ў Паўднёвую Азію, Аўстралію. Гэта стала магчымым дзякуючы гераічнай барацьбе кітайскага народа, які плячом да пляча з іншымі народамі цаной велізарных страт абараніў мір і дабрабыт на нашай планеце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040