У маючым адбыцца парадзе перамогі ў Пекіне ўдзел прыме буйны зводны хор
  2015-08-28 14:25:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У парадзе перамогі, які пройдзе 3 верасня ў Пекіне, удзел прыме зводны хор Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) з тысячы навучэнцаў ваенных ВНУ. Раней на парадах у Кітаі ніколі не праводзіліся харавыя выступленні.

"Падрыхтоўка да стварэння хору пачалася яшчэ ў пачатку чэрвеня. Спадзяёмся, што новы калектыў пакажа свету аблічча нашай арміі, нашай краіны, а таксама перспектывы абароны і армейскага будаўніцтва", - паведаміў камісар зводнага хору НВАК Лю Чэн.

Па яго словах, сярэдні ўзрост харыстаў зводнага калектыву складае 21 год. Яны былі адабраны прыкладна з 20 тысяч навучэнцаў ваенных ВНУ. Для таго каб павысіць узровень вакальнага мастацтва калектыву, на рэпетыцыю запрашаліся дзясяткі вайсковых спевакоў і спецыялістаў.

Падчас параду зводны хор НВАК будзе спяваць многія песні. Па словах кіраўніка калектыву, усе музычныя творы ў рэпертуары глыбока сімвалічныя: яны расказваюць пра гераічную гісторыю кітайскай нацыі і пра вялікую мару ўмацаваць дзяржаву і войска.

Акрамя дзяржаўнага гімна КНР "Марша добраахвотнікаў", зводны хор НВАК пад дзяржаўным сцягам, насупраць брамы Цяньаньмэнь, выканае таксама лірычныя, патрыятычныя і рэвалюцыйныя песні. Сярод іх - "Гімн Антыяпонскага ваенна-палітычнага ўніверсітэта", "Абараніць Хуанхэ", "У гарах Тайханшань", "Баявая песня аб умацаванні арміі", "Народная армія верная партыі", "Згуртаванне - сіла". Музыку гэтых твораў напісаў Сянь Сінхай і іншыя вядомыя кітайскія кампазітары, якія жылі, як у 30-я гады мінулага стагоддзя, так і ў цяперашні час.

1 2 3 4 5 6 7 8
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040