Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР заклікаў забяспечыць "Сіняе неба" для ваеннага парада 3 верасня
  2015-09-01 10:41:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, намеснік прэм'ера Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі ў панядзелак запатрабаваў забяспечыць якасць паветра ў перыяд урачыстасцяў, прысвечаных 70-й гадавіне Перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і Другой сусветнай вайне.

Чжан Гаалі раніцай 31 жніўня наведаў пекінскае Упраўленне аховы навакольнага асяроддзя і Упраўленне па справах метэаралогіі КНР, дзе азнаёміўся з працай па прадухіленні і барацьбе з забруджваннем атмасферы ў Перыяд ваеннага парада 3 верасня.

Чжан Гаалі падкрэсліў, што праца па забеспячэнні якасці паветра будзе мець непасрэднае дачыненне да паспяховага правядзення памятных мерапрыемстваў і дзяржаўнага іміджу. Неабходна правесці маніторынг змены якасці паветра ў Пекіне, Цяньцзіне, прав. Хэбэй і прылеглых раёнах і рэалізаваць план па забеспячэнні якасці паветра.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040