Парад у Пекіне паказвае гатоўнасць Кітая памятаць гісторыю і берагчы мір - расійскія вайскоўцы
  2015-09-01 12:33:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Правядзенне ваеннага параду ў Пекіне паказвае гатоўнасць Кітая памятаць гісторыю і вялікую перамогу, а таксама берагчы мір. Такое меркаванне выказалі расійскія вайскоўцы, якія цяпер у кітайскай сталіцы рыхтуюцца да параду з нагоды 70-годдзя перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і ў Другой сусветнай вайне.

"Парад у Пекіне мае вельмі вялікае значэнне. Ён паказвае, што мы памятаем, ганарымся сваімі ветэранамі, сваёй перамогай, - сказаў намеснік камандзіра ўзвода расійскай роты ганаровай варты сяржант Антон Міхайлаў, - Кітай паказвае сваю моц і імкненне да міру".

Асабліва важна, што Кітай запрасіў іншыя краіны, якія былі яго саюзнікамі і дапамагалі ў той вайне, сказаў 22-гадовы А. Міхайлаў.

"Глыбока сімвалічна, што нашы продкі разам змагаліся з адным агульным ворагам, з фашызмам. І зараз вайскоўцы дзвюх краін праходзяць у адзіным страі", - сказаў камандзір першай роты ганаровай варты 154-га асобнага каменданцкага палка Дзмітрый Баброў, дзед якога ваяваў за незалежнасць сваёй Радзімы ў час Вялікай Айчыннай вайны і атрымаў ордэн Славы.

Для большасці расійскіх гасцей гэта -- першая паездка ў Кітай, але яны мелі магчымасць убачыць, як маршыравалі кітайскія вайскоўцы на парадзе ў Маскве 9 мая гэтага года.

"Для мяне ўдзел у парадзе ў Пекіне -- гэта вялікі гонар. Мне ўдалося пабываць на парадзе ў гонар 70-годдзя перамогі над фашысцкай Германіяй на Чырвонай плошчы 9 мая, і таксама я вельмі рады, што трапіў сюды ў Кітай на парад з нагоды 70-годдзя перамогі над мілітарыстычнай Японіяй", - сказаў А. Міхайлаў, у якога прадзядуля быў лётчыкам-выпрабавальнікам падчас Вялікай Айчыннай вайны.

"Быў суровы час. Я вельмі ўдзячны, таму што кітайцы былі нашымі саюзнікамі. На дадзены момант яны -- нашы сябры, гэта вельмі шмат значыць. Кітай і Расія -- гэта самыя моцныя і буйныя дзяржавы ў ваенным плане", - сказаў А. Міхайлаў.

Расійская рота ганаровай варты ў складзе 76 чалавек прыбыла ў Кітай 22 жніўня. Яна будзе замыкаць ваенны парад у Пекіне.

Нагадаем, што каля 1000 замежных вайскоўцаў з 17 краін прымуць удзел у ваенным парадзе, які пройдзе ў Пекіне 3 верасня. У тым ліку, 11 краін накіруюць воінскія фарміраванні, іншыя шэсць краін - прадстаўнічыя каманды. 0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040