Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі А.Лукашэнкам
  2015-09-03 10:17:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Дзяаюйтай" у Пекіне сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Сі Цзіньпін павітаў візіт А. Лукашэнка ў Кітай для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды 70-годдзя перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і сусветнай вайне супраць фашызму. Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайска-беларускія адносіны ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства зараз паскорана развіваюцца, супрацоўніцтва ва ўсіх сферах усяляк прасоўваецца, бакі аказваюць рашучую ўзаемную падтрымку ў пытаннях, якія тычацца ключавых інтарэсаў адно аднаго. Кітай заўсёды будзе шчырым сябрам і надзейным партнёрам Беларусі. Беларусь з'яўляецца для кітайскага боку важным партнёрам па супрацоўніцтве ў будаўніцтве эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Кітайскі бок мае намер на падмурку роўнасці і ўзаемнай выгады садзейнічаць спалучэнню будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Еўразійскага эканамічнага саюза.

А. Лукашэнка адзначыў, што ў сусветнай вайне супраць фашызму кітайскі народ панёс каласальныя ахвяры, праявіў цвёрдасць нацыянальнага духу. Беларусь з'яўляецца шчырым сябрам Кітая. Супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў будаўніцтве прамысловага парку актыўна прасоўваецца. Беларусь мае намер працягваць паглыбленне сяброўскіх адносінаў з Кітаем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040