Камбінацыі ў форме юбілейнай лічбы «70»
  2015-09-03 11:08:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пілатажную групу ўзначальвае генерал-маёр Генштаба НВАК Таа Бінлань. 6 верталётаў атачылі эскадру. Група з 20 верталётаў у азнаменаванне юбілею ўтварае лічбу «70». Пілатажная група з 7 самалётаў выпускае рознакаляровы дым сямі колераў, што сімвалізуе 70-годдзе Перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і Другой сусветнай вайне, новы шлях да вялікага адраджэння кітайскай нацыі, яе цудоўную будучыню.

Ад экіпажаў самалётаў і верталётаў патрабуецца выразнасць і ўзгодненасць манеўраў у паветры. Зараз у Пекіне нашмат вырасла колькасць вышынных будынкаў, над якімі пралятае авіяцыя падчас параду. На выкананне палёту пэўны ўплыў аказваюць метэаралагічныя ўмовы. Акрамя таго, у парадзе прымаюць удзел самалёты і верталёты розных мадыфікацый, што патрабуе высокага ўзроўню каардынацыі манеўраў у паветры. У сувязі з гэтым, штаб па падрыхтоўцы да вайсковага параду вывучыў ўмовы для выканання кожнага палётнага задання і распрацаваў некалькі дзясяткаў варыянтаў палётаў.

Праход верталётнай групы ажыццяўляецца з хуткасцю каля 160 км\г. А пралёт групы самалётаў-знішчальнікаў на хуткасці каля 600 км\г. Прычым у палёце яны павінны выконваць пэўныя інтэрвалы і дыстанцыі. Гэта патрабуе ад экіпажаў найвышэйшага майстэрства пілатавання і ўзгодненасці дзеянняў у паветры. Над плошчай Цяньаньмэнь палёты выконваюць высакакласныя лётчыкі, якія маюць багаты вопыт лётнага майстэрства. Усе палёты выконваюцца ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі арганізацыі па бяспецы палётаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040