Атрады ганаровай варты трох відаў войскаў з ваенным сцягам НВАК
  2015-09-03 12:38:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Праходзяць атрады ганаровай варты трох відаў войскаў з ваенным сцягам НВАК, на якім пазначана дата стварэння Народна-Вызваленчай Арміі Кітая – "1 жніўня". Гэтаму падраздзяленню ад імя Цэнтральнага ваеннага савета прысвоена ганаровае званне «ваенных-перадавікоў». Вайскоўцы ганаровай варты паказваюць усяму свету новае аблічча кітайскай арміі і імідж узброеных сіл Кітайскай Народнай Рэспублікі, яны - гонар краіны. Упершыню ў гісторыі ваенных парадаў ў калоне ганаровай варты ўдзельнічаюць вайскоўцы-жанчыны.

Разлікі ганаровай варты трох родаў войскаў кітайскай арміі складаюць усяго 207 чалавек, у іх ліку 51 жанчына. Жанчыны ўпершыню ўдзельнічаюць у парадзе, яны размеркаваліся па 17 чалавек у трох шэрагах, прадстаўляючы дэсантныя войскі, ваенна-марскія і ваенна-паветраныя сілы.

Цікава, што сярэдні рост жаночага разліку – прыблізна 178 сантыметраў, ім усім каля 20 гадоў. У складзе ганаровай варты Народна-вызваленчай арміі Кітая, якая мае ўжо 63-гадовую гісторыю, жанчыны-вайскоўцы з'явіліся зусім нядаўна - у лютым 2014 года. У маі 2014 года дзяўчыны прыступілі да выканання сваіх службовых абавязкаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040