У Пекіне адкрылася выстава фотаздымкаў і скульптур, прысвечаная 70-годдзю Перамогі
  2015-09-08 11:51:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак у Пекіне ў музеі мастацтва "Цзіньтай" адкрылася выстава фотаздымкаў і скульптур "Перамога і героі", прысвечаная 70-й гадавіне Перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і ў Другой сусветнай вайне.

На цырымоніі адкрыцця выставы вядомы дзеяч выяўленчага мастацтва, дырэктар музея "Цзіньтай" Юань Сікунь сумесна з былым членам Сакратарыята ЦК КПК, былым загадчыкам Аддзела адзінага фронту, намеснікам старшыні УК НПКСК 7-га склікання Янь Мінфу і паслом РФ у КНР Андрэем Дзянісавым адкрылі створаную Юань Сікунем скульптуру "Лятучы арол Савецкага Саюза". У цырымоніі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі ААН, некаторых замежных дыпмісій і розных колаў грамадскасці.

"У гады Вайны Кітаю дапамагалі савецкія лётчыкі-добраахвотнікі. Яны з намі плячом да пляча ваявалі супраць японскага мілітарызму. Я нарадзіўся і вырас, дзякуючы іх абароне", - сказаў аўтар скульптуры Юань Сікунь.

Ён таксама адзначыў, што скульптура "Лятучы арол" увасабляе савецкага лётчыка. Гэта сімвал сапраўднай дружбы, якая ўзнікла паміж дзвюма краінамі, дзякуючы сумеснай барацьбе з японскім мілітарызмам.

Пасол Расіі ў Кітаі А. Дзянісаў выказаў надзею на тое, што скульптура будзе нагадваць моладзі подзвіг старэйшага пакалення ў імя міру і свабоды і абудзіць у ёй імкненне да міру.

Выстава сумесна арганізавана музеем мастацтва "Цзіньтай" і пасольствам РФ у Кітаі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040