Наступныя 5 гадоў Кітай будзе нарошчваць інтэнсіўнасць працы па аказанні дапамогі Тыбету ў водазабеспячэнні, з упорам на паляпшэнне народнага жыцця і пры ўмове захавання навакольнага асяроддзя будуць паскорана ўдасканальвацца інфраструктурныя аб'екты водазабеспячэння, будзе ўзмоцнена прасоўвацца развіццё паслуг грамадскага водазабеспячэння.
Міністр воднай гаспадаркі КНР Чэнь Лэй на 7-м працоўным пасяджэнні Міністэрства воднай гаспадаркі па пытаннях дапамогі Тыбету паведаміў, што наступныя 5 гадоў будуць ключавым перыядам для рэалізацыі скачкападобнага развіцця Тыбета, а таксама вырашальным этапам пабудовы сярэднезаможнага грамадства. У Тыбеце па-ранейшаму існуюць праблемы, звязаныя з недахопам вады для прамысловасці і пітной вады, электразабеспячэннем, а таксама залежнасцю забеспячэння харчаваннем ад умоў надвор'я.