Неабходна паглыбляць стратэгічны ўзаемадавер паміж КНР і ЗША і садзейнічаць бесперапыннаму развіццю кітайска-амерыканскіх адносін – Сі Цзіньпін
  2015-09-26 09:46:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Вашынгтоне сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Сі Цзіньпін заявіў, што чакае паглыбленага абмену меркаваннямі па двухбаковых адносінах, каб дасягнуць яшчэ большага кансенсусу і вынікаў.

Сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў доўжылася тры гадзіны. Бакі абмяняліся меркаваннямі па кіраванні дзяржавай, кітайска-амерыканскіх сувязях і важных міжнародных пытаннях.

Сі Цзіньпін адзначыў, што палітыка рэформ і адкрытасці – аснова дзяржаўнай палітыкі Кітая і галоўны імпульс садзейнічання развіццю. КНР ніколі не зачыніць дзверы рэформ, мае намер ствараць больш адкрытае і празрыстае асяроддзе для адкрыцця замежнымі кампаніямі прадпрыемстваў у Кітаі і прыцягнення капіталаўкладанняў у кітайскую эканоміку. "Шлях мірнага развіцця – гэта стратэгічны выбар Кітая і выснова, зробленая ім на аснове суб'ектыўнай ацэнкі гісторыі, рэалій і будучыні. Разам з гэтым існуе неабходнасць рашуча абараняць свой суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця", – падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай прымае актыўны ўдзел у міжнароднай сістэме, будуе яе і ўносіць свой уклад у яе развіццё, а таксама атрымлівае ад гэтага карысць. Рэфармаванне і ўдасканаленне дзеючай міжнароднай сістэмы накіравана на садзейнічанне яе развіццю ў больш справядлівым і рацыянальным напрамку. "Кітайскія ініцыятывы аб будаўніцтве эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя і Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый з'яўляюцца адкрытымі, празрыстымі і інклюзіўнымі, спрыяюць развіццю эканомікі адпаведных краін, росту занятасці, скарачэнню беднасці. Кітай вітае актыўны ўдзел усіх бакоў у іх рэалізацыі, уключаючы ЗША", – адзначыў кітайскі лідар.

Б.Абама заявіў, што ЗША вітаюць мірны ўздым Кітая. Стабільны і квітнеючы Кітай адпавядае інтарэсам кітайскага народа. Паводле слоў амерыканскага прэзідэнта, паспяховае супрацоўніцтва ў супрацьдзеянні зменам клімату, сумесная дапамогу Афрыцы ў барацьбе з Эболай – усё гэта паказала прыклад сумеснай барацьбы з глабальнымі выклікамі. "Свет рухаецца ў напрамку шматпалярнасці. ЗША спадзяюцца, што Кітай будзе адыгрываць больш важную ролю ў сусветных справах", – адзначыў Б. Абама.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што КНР і ЗША павінны паглыбіць стратэгічны ўзаемадавер на высокім узроўні. "Адмова ад сутыкненняў паміж Кітаем і ЗША, дасягненне ўзаемапавагі, ажыццяўленне супрацоўніцтва і ўзаемнай выгады – гэта прыярытэтныя напрамкі знешняй палітыкі Кітая. Пасля нашай сустрэчы, якая адбылася ў маёнтку Уолтэра і Леанор Аненбергаў "Санілэндс", у двухбаковых адносінах былі дасягнуты важныя і пазітыўныя зрухі", – падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Паміж дзвюма краінамі існуюць таксама некаторыя рознагалоссі, аднак супрацоўніцтва заўсёды служыць галоўным рэчышчам двухбаковых адносін. Факты паказваюць, што будаўніцтва кітайска-амерыканскіх адносін новага тыпу – правільная мэта. На наступным этапе абодвум бакам варта працягваць актывізаваць кантакты на высокім узроўні, актыўна пашыраць супрацоўніцтва, належным чынам урэгуляваць рознагалоссі, захоўваць спрыяльную тэндэнцыю развіцця кітайска-амерыканскіх адносін, заклаўшы трывалую аснову для іх доўгатэрміновага развіцця.

Б.Абама таксама адзначыў неабходнасць пазбягаць канфліктаў паміж дзяржавамі. Ён запэўніў, што абедзве краіны змогуць урэгуляваць рознагалоссі. "Канкурэнцыя паміж ЗША і КНР павінна стаць канструктыўнай і мець пазітыўны ўплыў", – дадаў Б.Абама. - Р -

1 2
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040