Сі Цзіньпін на перамовах з Баракам Абамам выступіў з прапановамі па развіцці кітайска-амерыканскіх адносін
  2015-09-26 09:46:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. У межах сустрэчы Сі Цзіньпін выступіў з прапановамі па далейшым развіцці кітайска-амерыканскіх адносін.

Сі Цзіньпін адзначыў, што варта падтрымліваць цесныя кантакты як на высокім узроўні, так і на ўсіх узроўнях у цэлым, належным чынам выкарыстоўваць такія важныя механізмы дыялогу, як кітайска-амерыканскі стратэгічны і эканамічны дыялог, кітайска-амерыканскія кансультацыі на высокім узроўні па гуманітарных абменах і Кітайска-амерыканскую аб'яднаную камісію па справах гандлю, а таксама працягваць забяспечваць кіруючую ролю стратэгічных кантактаў на высокім узроўні для кітайска-амерыканскіх адносін.

Важна важна пашыраць і паглыбляць дзейснае супрацоўніцтва па такіх напрамках, як эканоміка, гандаль, контртэрарызм, правапрымяненне, энергарэсурсы, ахова навакольнага асяроддзя і будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры.

Неабходна збліжацца ў гуманітарнай галіне і падтрымліваць сацыяльную аснову двухбаковых адносін.

Варта паважаць адрозненні адзін аднаго ў гістарычных і культурных традыцыях, сацыяльных сістэмах, шляхах развіцця і бягучых этапах развіцця.

Важна працягваць паглыбляць дыялог і супрацоўніцтва па справах Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну.

Неабходна процідзейнічаць розным рэгіянальным і глабальным выклікам, напаўняць новым стратэгічным зместам кітайска-амерыканскія адносіны. - Р - 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040