Кітай і Беларусь падтрымліваюць цесныя абмены па засваенні турыстычных рэсурсаў паўднёва-кітайскай правінцыі Хайнань
  2015-10-21 15:36:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларускія тураператары працягваюць знаёміцца з турыстычным патэнцыялам Паўднёвага Кітая. На днях дэлегацыя ў складзе 23 прадстаўнікоў вядомых беларускіх туркампаній наведала славутасці кітайскага горада Санья, размешчанага на поўдні краіны ў астраўной правінцыі Хайнань.

Мерапрыемства было арганізавана турыстычнай кампаніяй "Байшунь" у г. Санья і беларускай турыстычнай карпарацыяй Топ-тур. Бакі маюць на мэце павысіць папулярнасць турызму на кітайскім в. Хайнань сярод жыхароў Беларусі.

Як паведамляе мясцовая газета "Саньяжыбаа", Кітай і Беларусь з пачатку года падтрымліваюць цесныя абмены па засваенні турыстычных рэсурсаў вострава Хайнань.

Нагадаем, што па ініцыятыве гарадскога камітэта па справах турызму г. Санья ў сакавіку бягучага года ў Мінску адбылася прэзентацыя туррэсурсаў горада пры падтрымцы Топ-тур.

З 10 па 12 мая гэтага года старшыня КНР Сі Цзіньпін наведаў Беларусь з дзяржаўным візітам. Гэта стала першым наведваннем кітайскага лідара Беларусі за апошнія 14 гадоў.

1 мая, напярэдадні візіту высокага госця ў Беларусь быў адкрыты прамы авіярэйс Пекін - Мінск. Праз два дні пасля гэтага ў г. Санья адбыўся сімпозіум па турыстычным супрацоўніцтве паміж Кітаем і Беларуссю, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі 14 беларускіх туркампаній. За тыдзень прадстаўнікі наведалі гатэлі, турыстычныя славутасці, санаторыі і цэнтры кітайскай медыцыны горада.

На сімпозіуме прадстаўнікі беларускага боку выказалі спадзяванне на адкрыццё прамых авіязносін паміж Беларуссю і г. Санья. Аб неабходнасці адкрыць прамы рэйс казалі і вядучыя беларускія СМІ, прадстаўнікі якіх наведалі горад у сярэдзіне чэрвеня.

Генеральны дырэктар турыстычнай кампаніі "Байшунь" у г. Санья Чжоу Кай адзначыў, што адкрыццё авіярэйса Санья-Беларусь заклікана надаць новы імпульс пашырэнню турыстычнага рынку ў г. Санья.

Эксперты лічаць, што цесныя абмены ў турыстычнай галіне паміж Кітаем і Беларуссю будуць садзейнічаць развіццю міждзяржаўных сувязей у цэлым.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040