Эпоха электроннага гандлю патрабуе ўдасканаленай, "электроннай СГА" – кіраўнік Alibaba Джэк Ма
  2015-11-19 10:16:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Свет мае патрэбу ў абноўленай гандлёвай структуры, якую пакуль можна пазначыць як "электронная СГА" (e-WTO) або "СГА 2.0", каб адпавядаць патрабаванням эпохі. Пра гэта ў Маніле заявіў карэспандэнту "Сіньхуа" старшыня савета дырэктараў Alibaba Group Джэк Ма.

Д.Ма адзначыў, што за мінулыя 20 гадоў СГА больш працавала на развітыя краіны і буйныя кампаніі. У наступныя 20 гадоў структура глабальнага гандлю павінна зрабіць упор на падтрымку краін, якія развіваюцца, і дробных кампаній. Ён заявіў, што менавіта падобныя мікракампаніі і дробныя прадпрыемствы – сапраўды інавацыйныя.

Д.Ма падкрэсліў, што кампанія Alibaba здзейсніла цуд у Кітаі, прадаставіўшы шанс для развіцця дзясяткам мільёнаў мікра- і дробных прадпрымальнікаў. Што тычыцца ініцыятыў Кітая па стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя, Д.Ма прызнаў, што "адзін пояс, адзін шлях" адлюстроўвае той факт, што Кітай бярэ на сябе вялікую адказнасць у сферы сусветнай эканомікі. Паводле яго слоў, эканоміка КНР павінна зліцца з сусветнай эканомікай, і ўвесь свет павінен удзельнічаць у эканамічным развіцці Кітая, уся глабальная эканоміка павінна імкнуцца да ўзаемазвязанасці. У гэтым працэсе гандаль цалкам можа ўмацаваць абмены паміж народамі ўсіх краін. Гандаль – гэта не толькі камерцыйныя абмены, але і культурныя абмены таксама. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040