Сі Цзіньпін заклікаў да прасоўвання супрацоўніцтва на аснове агульнага выйгрышу і стымулявання сумеснага росквіту ў АЦР
  2015-11-20 09:30:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў на 23-й нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў арганізацыі Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва / АЦЭС / з важнай прамовай "Паглыбленне партнёрскіх адносін, сумеснае прасоўванне росквіту Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну".

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што АЦР - лакаматыў, які вядзе за сабой сусветную эканоміку. Неабходна належным чынам выкарыстаць платформу АЦЭС, імкнуцца да супрацоўніцтва на аснове агульнага выйгрышу і дамагацца таго, каб АЦР працягваў накіроўваць глабальны рост.

Сі Цзіньпін адзначыў, што важна ўдасканальваць стратэгічныя мадэлі сярэдне-і доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў АЦР, фарміраваць новыя фактары эканамічнага росту. Варта дамагацца інтэграцыі, ствараць эканоміку адкрытага тыпу ў рэгіёне. Неабходна як мага раней завяршыць фарміраванне зоны свабоднага гандлю ў АЦР.

У заключэнне Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай будзе паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і транспартна-камунікацыйную ўзаемазвязанасць з краінамі і раёнамі АЦР і падтрымліваць мірныя і стабільныя ўмовы для развіцця.

Па выніках мерапрыемства была апублікавана Дэкларацыя 23-й нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040