Год чырвонай вогненнай Малпы
  2016-02-05 16:27:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

Традыцыйнае кітайскае свята Вясны (Новы год па месячным календары) – найважнейшае для кітайцаў свята. Аднак іх год адрозніваецца ад агульнапрынятага ў свеце. Звычайны год азначае, што зямны шар зрабіў адзін абарот вакол Сонца. У старажытным аграрным Кітаі за стандарт часу бралі вегетацыйны перыяд ураджаю і выспяванне сельгаскультур, таму для кітайцаў пачатак года павінен азначаць, што надыходзіць вясна і ўсё ажывае. У Кітаі пражывае 56 народнасцяў. Навагоднія святы, якія спраўляюцца нацыянальнымі меншасцямі, па часе супадаюць альбо блізкія да свята Вясны тытульнай нацыі. Адны святочныя абрады нацыянальных меншасцяў маюць шмат агульнага са звычаямі ханьцаў, іншыя – адрозніваюцца.

Жыхары Паднябеснай сустракаюць свой Новы год яго маштабнымі фестывалямі і кірмашамі. У гэты перыяд яны імкнуцца ўшанаваць сваіх продкаў. Кітайскі Новы год адзначае значная частка насельніцтва Усходу. Новы год – дзяржаўнае свята ў мацерыковым Кітаі, у Сянгане, на Тайване, у Аамэне, Сінгапуры, Інданэзіі, Тайландзе, Маўрыкіі, Філіпінах, Малазіі. На перыяд урачыстасцяў урадавыя ўстановы, універсітэты, школы, шматлікія кампаніі зачыняюцца, а розныя выставы і гандлёвыя цэнтры, наадварот, гасцінна расчыняюць свае дзверы. Напрыклад, за тры дні да пачатку свята ў Гуанчжоу пачынаецца штогадовы кветкавы кірмаш у гонар вясны. На выставе можна пазнаёміцца з творчасцю мясцовых мастакоў і нацыянальных калектываў, купіць півоні і квітнеючыя галінкі персіка, саджанцы дрэў. У Сінгапуры кітайскія рамеснікі ў святочныя дні праводзяць на тэрыторыі выставачнага цэнтра VivoCity кірмаш дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На выставе прадстаўлены вырабы з фарфору, нефрытавыя сувеніры і многае іншае.

Традыцыі святкавання Новага года па месячным календары

З хаты выкідаецца ўсё старое і непатрэбнае, каб саступіць месца ўсяму новаму ў наступным годзе. Дзверы і вокны дома ўпрыгожваюцца святочнымі пажаданнямі. Нацыянальныя звычаі мясцовага насельніцтва маюць на ўвазе ўз'яднанне ўсёй сям'і за сталом вечарам напярэдадні свята. Сваякі накрываюць стол і абменьваюцца падарункамі. Кітайцы святкуюць Новы год 15 дзён. Кожны дзень мае асаблівае значэнне, якое залежыць ад мясцовых традыцый. На Новы год прынята дарыць у чырвоных канвертах грошы, а таксама прысмакі і садавіну.

Распарадак мерапрыемстваў такі:

1 дзень. Кітайскі Новы год-2016 пачнецца афіцыйна апоўначы. Традыцыйна наступленне ўрачыстай даты адзначаюць надзвычай гучна: феерверкамі і спальваннем петард. Самае галоўнае ў гэты дзень для кітайца – паспець ушанаваць самых старэйшых сваякоў: бабуль, дзядуль, прадзедаў, бацькоў. Яны дораць дарагім людзям падарункі, жадаюць здароўя і дабрабыту. Вечарам кітайцы накрываюць раскошны стол. У традыцыйнае меню ўваходзяць стравы са свініны і курыцы, рыба. У паўднёвых рэгіёнах ставяць на стол амараў, кітайскую каўбасу, вяленае мяса і качку. Амаль у кожным доме падаюць рыбу.

Навагоднія феерверкі чакаюць свайго часу

2 дзень. Сямейныя людзі наведваюць сваіх бацькоў, а таксама сяброў, з якімі даўно не бачыліся. Жабракі ходзяць па дамах і са святочным прывітаннем просяць ахвяраванні. Дзелавыя людзі і прадстаўнікі ўрада моляцца дзеля росквіту бізнесу і дабрабыту ў Новым годзе.

3 дзень. У народзе трэці дзень кітайскага Новага года называецца «чырвоны рот», або «чырвоны сабака». Гэты дзень лічыцца няўдалым для віншаванняў, таму варта заставацца дома.

4 дзень. Свята заканчваецца для буйных карпарацый, якія адзначаюць падзею на працягу 2-3 сутак. Бізнес вяртаецца ў нармальнае рэчышча.

5-6 дзень. Два дні прысвечаны багаццю і бізнэсу. У паўночным Кітаі людзі збіраюцца, каб паесці пельменяў.

7 дзень. Адзначаецца момант з'яўлення чалавека на свет. Калі вы не ведаеце, як правесці гэты дзень, ідзіце ў рэстаран і заказвайце сабе і гасцям салату з сырой рыбай юшэн. Страва падаецца на стол як пажаданне росквіту і дабрабыту.

8-10 дзень. Навагоднія туры кітайцаў у гэты перыяд завяршаюцца, і яны ў большасці сваёй вяртаюцца на працу. Свабодныя ад спраў шчасліўчыкі вячэраюць у сямейным коле, моляцца, запальваюць феерверкі і пахошчы. Дзявяты дзень афіцыйна лічыцца пачаткам Новага года па месячным календары. На стол ставяць садавіну, чай, смажаную свініну.

13 дзень. Дата лічыцца перыядам ачышчэння ад залішняга спажывання ежы, якое адбывалася ў папярэднія дні. На 13-я суткі стол накрываюць па-вегетарыянску. Амаль кожны прадпрымальнік у гэты час моліцца сваім нябесным абаронцам для перамогі ў бітвах з канкурэнтамі, багацця і поспеху ў камерцыйнай дзейнасці.

15 дзень. Свята ліхтароў. На стол падаюцца пельмені і салодкі клейкі рыс. У Сінгапуры і Малазіі ў гэты перыяд адзначаюць рамантычнае свята кахання. Паводле даўняй традыцыі незамужнія дзяўчаты і адзінокія дамы пішуць нумар тэлефона на аркушы паперы, прымацоўваюць яго да мандарынак, якія кідаюць у раку. Свабодныя мужчыны збіраюць фрукты, а пры жаданні знаёмяцца з жанчынамі.

Шчаслівага вам Новага года! - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040