Кітайскі апарат "Чан'э-3" працуе на Месяцы даўжэй за ўсе месяцовыя зонды ў свеце
  2016-03-02 10:00:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская міжпланетная станцыя "Чан'э-3" устанавіла рэкорд па часе працы на паверхні Месяца сярод усіх месяцовых даследчых зондаў ў свеце. Не саступае яна сваім сусветным аналагам і па эфектыўнасці працы. Пра гэта паведаміў кар. Сіньхуа старэйшы навуковы супрацоўнік Кітайскага даследчага інстытута касмічных тэхналогій акадэмік Е Пэйцзянь напярэдадні адкрыцця штогадовай сесіі УК НПКСК.

"Чан'э-3", які складаецца з пасадачнай прылады і месяцахода "Юйту" /"Нефрытавы заяц"/, здзейсніў паспяховую пасадку на паверхню натуральнага спадарожніка Зямлі 14 снежня 2013 года. Гэта -- першы касмічны апарат кітайскай распрацоўкі, які здзейсніў мяккую пасадку на пазаземнае нябеснае цела. Праектная працягласць службы пасадачнай прылады складае 1 год, а месяцахода -- 3 месяцы. На дадзены момант яны працуюць нашмат даўжэй праектнага тэрміну службы.

"Чан'э-3" паказаў высокую надзейнасць і вялікі тэрмін службы, а таксама даў падставу высока ацаніць эфектыўнасць і якасць устаноўленых на ім даследчых прыбораў айчыннай вытворчасці", - адзначыў Е Пэйцзянь.

Акадэмік перакананы, што "Чан'э-3" зможа яшчэ досыць доўга працаваць на паверхні Месяца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040