4-я сесія УК НПКСК 12-га склікання адкрыецца 3 сакавіка
  2016-03-03 09:03:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Чацвёртая сесія Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая /УК НПКСК/ 12-га склікання адкрыецца 3 сакавіка ў 15:00 у Доме народных сходаў у Пекіне.

На адкрыцці з удзелам больш за 2000 членаў УК НПКСК запланавана заслухаць і разгледзець даклад аб рабоце Бюро УК НПКСК і даклад аб рабоце з прапановамі, унесенымі пасля 3-й сесіі УК НПКСК 12-га склікання.

Цырымонію адкрыцця сесіі і даклад старшыні УК НПКСК Юй Чжэншэна аб працы Бюро УК НПКСК маюць намер трансляваць у прамым эфіры Цэнтральная народная радыёстанцыя, Цэнтральнае тэлебачанне Кітая /CCTV/ і Міжнароднае радыё Кітая. Мерапрыемства будуць аператыўна асвятляць цэнтральныя вядучыя парталы навін.

У другой палове дня пройдуць нарады дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у сесіі. Таксама будуць абраны кіраўнікі дэлегацый і іх намеснікі, разгледжаны праект спісу членаў прэзідыума сесіі і яе адказнага сакратара, а таксама праект парадку дня сесіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040