Ван Гацін заявіў аб недапушчэнні дэстабілізацыі сітуацыі ў Сянгане
  2016-03-03 11:39:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны Пекін супраць таго, каб "невялікая група людзей супрацьзаконнымі і нават гвалтоўнымі метадамі дэстабілізавала сітуацыю ў Сянгане і падрывала супрацоўніцтва і абмены паміж горадам і ўнутранымі раёнамі Кітая".

З такой заявай у сераду на прэс-канферэнцыі ў Доме народных сходаў выступіў афіцыйны прадстаўнік 4-й сесіі Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая /УК НПКСК/ 12-га склікання Ван Гацін, каментуючы нядаўнія беспарадкі ў сянганскім раёне Ванцзяа /Мангкок/.

Ван Гапін адзначыў, што грамадства Сянгана носіць адкрыты і плюралістычны характар. Прадстаўнікі розных колаў і слаёў прытрымліваюцца розных поглядаў на існуючыя ў Сянгане эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя праблемы, і гэта нармальна. Аднак імкненне да развіцця, стабільнасці і гармоніі з'яўляецца агульным жаданнем мясцовых жыхароў і адпавядае карэнным інтарэсам Сянгана.

Па словах Ван Гапіна, за 18 з лішнім гадоў пасля вяртання Сянгана пад юрысдыкцыю КНР тут паспяхова ажыццёўлены курс "адна дзяржава-два лады". Абарона суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця дзяржавы, падтрыманне доўгатэрміновага росквіту і стабільнасці ў Сянгане - карэнная мэта курса і важны складнік задачы па ажыццяўленні вялікага адраджэння кітайскай нацыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040