Адкрылася 4-я сесія УК НПКСК 12-га склікання
  2016-03-04 09:35:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Доме народных сходаў 3-га сакавіка адбылося адкрыццё чацвертай сесіі Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая /УК НПКСК/ 12-га склікання.

У бліжэйшыя дні больш за 2100 членаў НПКСК будуць актыўна абмяркоўваць праекты палажэнняў 13-га пяцігадовага плана /2016-2020 гг./ і адпаведныя даклады, актыўна выказваць свае прапановы і рабіць уклад ва ўсебаковую пабудову ў Кітаі сярэднезаможнага грамадства і забеспячэнне росквіту кітайскай нацыі.

У прэзідыуме прысутнічалі партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, у тым ліку Сі Цзіньпін, Лі Кэцян, Чжан Дэцзян, Лю Юньшань, Ван Цішань і Чжан Гаалі. Яны павіншавалі УК НПСКС з адкрыццем сесіі.

Да ўдзелу ў чацвёртай сесіі УК НПКСК 12-га склікання былі запрошаныя 2214 членаў. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі 2136 членаў. Сход афіцыйна адкрыўся ў 15 гадзін. На сесіі, у першую чаргу, быў абмеркаваны і прыняты парадак дня.

Да ўдзелу ў адкрыцці сесіі былі запрошаны адказныя асобы ЦК КПК, УСНП і Дзяржсавета КНР. Таксама на сходзе прысутнічалі ў якасці назіральнікаў дыпламатычныя прадстаўнікі шэрагу краін у КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040