Фу Ін аб парадку дня маючай адбыцца сесіі УСНП
  2016-03-04 14:11:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў першай палове дня ў Доме народных сходаў у Пекіне адбылася прэс-канферэнцыя, на якой афіцыйны прадстаўнік 4-й сесіі УСНП 12-га склікання Фу Ін праінфармавала аб тым, што маючая адбыцца сесія афіцыйна адкрыецца ў 09:00 5 сакавіка.

Згодна з яе паведамленнем, у прыняты парадак дня сесіі ўключаны: заслухоўванне і разгляд справаздачнага дакладу аб рабоце ўрада і іншых дакладаў, разгляд і зацвярджэнне 13-га пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця (2016-2020 гг.), а таксама разгляд праекта Закона аб дабрачыннасці. Сесія будзе доўжыцца 11 з паловай дзён.

Фу Ін паведаміла, што пасля закрыцця 4-й сесіі УСНП 12-га склікання прэм'ер Дзяржсавета Кітая Лі Кэцян сустрэнецца на прэс-канферэнцыі з айчыннымі і замежнымі журналістамі і адкажа на iх пытаннi. Пры гэтым у перыяд маючай адбыцца сесіі плануецца правесці таксама каля 15 прэс-канферэнцый, на якія будуць запрошаны адказныя асобы структур УСНП і Дзяржсавета. "На гэтых брыфінгах можна будзе атрымаць адказы на шэраг гарачых пытанняў, якія прыцягваюць увагу міжнароднай супольнасці", – сказала яна.

Па паведамленні Фу Ін, на асвятленне маючай адбыцца сесіі падалі заяўкі больш за 3,2 тыс. журналістаў з Кітая і іншых краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040