У 2016 годзе Кітай не аслабіць меры ў барацьбе з карупцыяй
  2016-03-04 14:30:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёлета Кітай не аслабіць рашучасць і меры ў барацьбе з карупцыяй. Такія словы прагучалі ў чацвер ад намесніка сакратара Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Хуан Шусяня ў Доме народных сходаў. Сёлета акцэнт робіцца на ўмацаванні адказнасці партыйных камітэтаў на ўсіх узроўнях і інспектараў партыйнага дысцыплінарнага органа адносна сваёй працы, сказаў Хуан Шусянь, які прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця 4-й сесіі УК НПКСК 12-га склікання.

Як раней паведамілі ў Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны, 2015 год стаў рэкордным з пачатку палітыкі рэформ і адкрытасці як па колькасці людзей, прыцягнутых да адказнасці за парушэнне партыйнай дысцыпліны, так і па колькасці высокапастаўленых чыноўнікаў, у дачыненні да якіх былі ініцыіраваны расследаванні.

Летась праведзена 330 тыс. дысцыплінарных расследаванняў, па выніках якіх пакараны 336 тыс чалавек. Сярод чыноўнікаў узроўню кіраўніцтва правінцыі або міністэрства і вышэй дысцыплінарныя справы былі заведзены на 90 чалавек, 42 з іх падазраюцца ў парушэнні закона, матэрыялы іх спраў перададзены органам юстыцыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040