Функцыянаванне кітайскай эканомікі знаходзіцца ў разумных межах
  2016-03-05 09:25:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская эканоміка ў 2015 годзе прадэманстравала 6,9-працэнтны рост і функцыянавала ў разумных межах. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе аб рабоце ўрада, які будзе прадстаўлены на штогадовай сесіі УСНП.

Кітайскі ВУП летась склаў 67,7 трлн. юаняў (10,4 трлн. долараў), а рост эканомікі апынуўся найбольш высокім сярод буйных эканомік свету.

У 2015 годзе ў Кітаі вытворчасць збожжа павялічылася, і гэта адбываецца ўжо 12-ы год запар. Індэкс спажывецкіх вартасцяў вырас на 1,4% супраць паказчыка 2014 года, што стала самым нізкім паказчыкам за апошнія шэсць гадоў і ніжэй вызначаных урадам межаў у 3%.

Колькасць занятых у гарадах і вёсках павялічылася на 13,12 млн. чалавек, што перавысіла меркаваны гадавы паказчык і стала прыкметнай станоўчай з'явай у эканамічным развіцці краіны, гаворыцца ў дакладзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040