Лі Кэцян: у мінулым годзе ў Кітаі прыкладзены намаганні для стабілізацыі эканамічнага росту
  2016-03-05 10:19:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За мінулы год у Кітаі былі прыкладзены намаганні для стабілізацыі тэмпаў эканамічнага росту, структурнага рэгулявання і папярэджання рызык, абнаўляліся метады макраэканамічнага рэгулявання, заявіў сёння прэм'ер Дзяржсавета Кітая Лі Кэцян, выступаючы на чацвёртай сесіі УСНП 12-га склікання з дакладам аб рабоце ўрада.

Кітаю ўдалося ажыццявіць мэтанакіраванае і своечасовае рэгуляванне. Актыўная фінансавая палітыка з акцэнтам на нарошчванне інтэнсіўнасці і павышэнне эфектыўнасці дазволіла пашырыць сферы структурнага скарачэння падаткаабкладання, перайсці да татальнага зніжэння грашовых збораў і ажывіць нявыкарыстаныя рэзервы дзяржбюджэту, сказаў Лі Кэцян.

Пры правядзенні манетарнай палітыкі акцэнт рабіўся на неабходнасці забяспечыць стабільнасць. Не раз зніжаліся працэнтныя стаўкі і працэнты адлічэнняў у рэзервовы фонд па дэпазітах, рэфармавалася кіраванне суадносінамі дэпазітаў і крэдытаў, абнаўляліся інструменты манетарнай палітыкі, у выніку падняўся ўзровень падтрымкі рэальнага сектара эканомікі.

Павялічыўся аб'ём эфектыўных інвестыцый. Дзякуючы заснаванню мэтавых фондаў узмацнілася падтрымка такіх слабых звёнаў, як водная гаспадарка, рэканструкцыя старога жылля ў гарадах і аварыйных пабудоў у вёсцы, чыгуначнае і аўтадарожнае будаўніцтва ў цэнтральнай і заходняй частках краіны.

Таксама ажыццяўлялася праграма стымулявання спажывання ў прыярытэтных галінах, у выніку чаго хутка актывізаваўся турызм, анлайн-пакупкі і інфармацыйнае спажыванне як у горадзе, так і ў вёсцы.

Лі Кэцян далей адзначыў, што летась краіна канструктыўна адрэагавала на розныя выклікі і рызыкі ў фінансавай сферы, утрымала асноўную пазіцыю па недапушчэнні рызык сістэмнага і рэгіянальнага характару, абараніла фінансава-эканамічную бяспеку Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040