У 2015 годзе Кітай прыкладаў намаганні да пашырэння прасторы для развіцця і садзейнічання ўзгодненаму развіццю рэгіёнаў і ўрбанізацыі новага тыпу. Пра гэта заявіў прэм'ер Дзяржсавета Лі Кэцян, выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на чацвёртай сесіі УСНП 12-га склікання.
Як адзначыў Лі Кэцян, Кітай працягваў стымуляваць узгодненае развіццё чатырох буйных рэгіёнаў краіны, прыярытэты аддаваліся рэалізацыі трох важных стратэгій: стратэгіі "пояс і шлях", скаардынаванаму развіццю рэгіёна Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй і развіццю эканамічнага пояса ўздоўж Янцзы.
У сферы інфраструктуры, размяшчэння вытворчасцяў, паляпшэння экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя рэалізоўваўся шэраг буйных праектаў. Прынятыя дзяржаўныя меры па развіцці Сіньцзяна, Тыбета і раёнаў кампактнага пражывання тыбетцаў у іншых чатырох правінцыях. Развіццё рэформы прапіскі, увядзенне інстытута відаў на жыхарства, інтэнсіўнае інфраструктурнае будаўніцтва прывялі да новых зрухаў у галіне ўрбанізацыі новага тыпу. - Р -