Лі Кэцян пра галоўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Кітая на 2016 год
  2016-03-05 13:40:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета Лі Кэцян сёння ў сваім дакладзе аб рабоце ўрада заявіў, што асноўныя паказчыкі развіцця на бягучы год будуць наступнымі: ВУП павялічыцца на 6,5-7%, рост спажывецкіх цэн складзе каля 3%.

У гарадах і ў вёсках будзе створана звыш 10 млн. новых працоўных месцаў, узровень гарадскога зарэгістраванага беспрацоўя ўтрымаецца ў межах 4,5%. Экспарт-імпарт стабілізуецца і пойдзе ў бок паляпшэння, міжнародны плацёжны баланс застанецца збалансаваным. Удзельная энергаёмістасць ВУП знізіцца больш чым на 3,4%, пры гэтым працягнуць скарачацца выкіды асноўных відаў забруджвальных рэчываў, адзначыў кітайскі прэм'ер.

Ён растлумачыў, што меркаваны паказчык эканамічнага росту на ўзроўні 6,5-7% быў вызначаны з улікам неабходнасці выканаць задачы па пабудове цалкам сярэднезаможнага грамадства і прасоўваць структурныя рэформы. Такі рост эканомікі пойдзе на карысць стабілізацыі рынкавых чаканняў.

Падтрыманне ўстойлівага эканамічнага росту таксама заклікана забяспечыць высокую занятасць і павысіць народны дабрабыт. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040