Старшыня КНР Сі Цзіньпін перасцярог супраць любых форм руху за незалежнасць Тайваня, адзначыўшы недапушчальнасць паўтарэння гістарычнай трагедыі нацыянальнага расколу.
"Мы будзем рашуча стрымліваць любыя формы, накіраваныя на незалежнасць Тайваня", – сказаў Сі Цзіньпін падчас групавога абмеркавання дэпутатаў ад Шанхая ў першы дзень штогадовай сесіі УСНП.
"Наша палітыка ў дачыненні да Тайваня вельмі пэўная і паслядоўная, яна не зменіцца ў сувязі са зменамі палітычнай сітуацыі на востраве", – паведаміў Сі Цзіньпін дэпутатам. "Суродзічы двух берагоў Тайванскага праліва разлічваюць на мірнае развіццё сувязяў, і мы не павінны расчараваць іх", – сказаў ён. - Р -