У 2015 годзе рэзервы замежнай валюты Кітая ў параўнанні з паказчыкам папярэдняга года знізіліся на 500 млрд долараў ЗША, якія ў асноўным былі набыты айчыннымі прадпрыемствамі і прыватнымі асобамі. Нягледзячы на гэта, Кітай ў сілах падтрымліваць рацыянальны ўзровень рэзерваў замежнай валюты. Пра гэта заявіў у нядзелю член УК НПКСК, намеснік дырэктара Народнага банка Кітая /Цэнтрабанк/ І Ган.
У адказ на просьбу журналіста пракаментаваць дадзеную сітуацыю на першай прэс-канферэнцыі, наладжанай у рамках 4-й сесіі УК НПКСК 12-га склікання, І Ган нагадаў, што аб'ём рэзерваў замежнай валюты Кітая павялічыўся з менш чым 300 млрд долараў ЗША ў канцы 2002 года да рэкордна высокага ўзроўню ў 4 трлн долараў у 2014 годзе. Пасля гэтага па меры цыклічных змяненняў у працэсе эканамічнага развіцця краіны адзначалася некаторае зніжэнне паказчыка, што адпавядае чаканням кітайскага ўрада.
На думку І Гана, вялікая частка сумы, на якую скараціліся валютныя рэзервы і якая знаходзілася ў распараджэнні Цэнтрабанка Кітая, галоўным чынам паступіла ў таварыства па рынкавым канале. Гэта звязана з тым, што ў апошнія пару гадоў кітайскія прадпрыемствы і сям'і выявілі павышаны попыт на амерыканскія долары з тым, каб пагасіць частку даўгоў і аптымізаваць сваю балансавую ведамасць.
Акрамя таго, павелічэнне прамых інвестыцый прадпрыемстваў і прыватных асоб за мяжой, бурнае развіццё замежнага турызму, павышэнне выдаткаў турыстаў у замежных паездках і выдаткаў на адукацыю за мяжой таксама прывялі да зніжэння афіцыйных рэзерваў замежнай валюты краіны. Паводле дадзеных, прыведзеных І Ганам, у 2015 годзе кітайскія прадпрыемствы і прыватныя асобы здзейснілі трансгранічныя плацяжы на агульную суму 240 млрд долараў ЗША.
Ревальвацыя долара ЗША таксама ў пэўнай ступені аказала ўплыў на аб'ем валютных рэзерваў Кітая, дадаў І Ган.
Між тым, намеснік дырэктара Цэнтрабанка выказаў упэўненасць, што пасля заканчэння перыяду аптымізацыі балансавай ведамасці у прадпрыемстваў і прыватных асоб, аб'ем валютных рэзерваў краіны зможа вярнуцца на рацыянальны ўзровень. Разам з гэтым, дастатковыя валютныя рэзервы краіны дазволяць забяспечыць стабілізацыю курсу юаня на разумным і збалансаваным узроўні.