Кітай у 3-м квартале 2016 года запусціць касмічную лабараторыю "Цяньгун-2"
  2016-03-09 09:56:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у 3-м квартале гэтага года запусціць касмічную лабараторыю "Цяньгун-2". Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю Сіньхуа паведаміў член УК НПКСК, галоўны канструктар Праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая Чжоу Цзяньпін. Касмічны карабель "Шэньчжоу-11" з двума касманаўтамі на борце выканае стыкоўку з "Цяньгун-2". Астранаўты правядуць у космасе 30 дзён.

Па словах Чжоу Цзяньпіна, у перыяд з сярэдзіны гэтага года па першую палову 2017 года Кітай будзе выконваць заданні па забеспячэнні знаходжання чалавека ў касмічнай лабараторыі і праверыць ключавыя тэхналогіі касмічнай станцыі. На дадзены момант выканана камплектацыя "Цяньгун-2", ажыццяўляецца падрыхтоўка ўсіх сістэм.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040