Сёлета УСНП – вышэйшы заканадаўчы орган Кітая – плануе пашыраць кантакты з парламентамі іншых краін свету.
УСНП гатовы ўзмацніць планаванне і менеджмент у рабоце па замежных справах, заявіў старшыня Пастаяннага камітэта УСНП Чжан Дэцзян, выступаючы з дакладам аб рабоце УСНП на штогадовай сесіі УСНП.
У гэтай працы прыярытэт будзе аддадзены развіццю кантактаў з парламентамі асноўных дзяржаў, краін-суседзяў Кітая і іншых краін, якія развіваюцца, гаворыцца ў дакладзе. "Мы прыкладзём усе сілы, каб гэтыя ініцыятывы не толькі павысілі міжнародны ўплыў Кітая і яго аўтарытэт на міжнароднай арэне, але і адпавядалі і служылі рэалізацыі ініцыятывы "пояс і шлях ", а таксама агульнаму развіццю Кітая", – адзначаецца ў дакладзе. - Р -