Паводле незалежнай ацэнкі, агульны ўзровень развіцця адукацыі ў Кітаі перавысіў сярэднесусветны, заявіў у чацвер міністр адукацыі КНР Юань Гуйжэнь на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў рамках штогадовай сесіі УСНП.
У 2015 годзе споўнілася пяць гадоў з пачатку ажыццяўлення дзяржаўнай праграмы рэформы і развіцця адукацыі на сярэдне - і доўгатэрміновую перспектыву /2010-2020 гг./. "Мы запрасілі незалежны трэці бок для правядзення ацэнкі развіцця адукацыі Кітая. Вынікі паказалі, што агульны ўзровень яе перавысіў сярэднесусветны", -- адзначыў Юань Гуйжэнь.
Паводле яго слоў, гэты вывад быў зроблены, зыходзячы з ключавых дадзеных: валавага паказчыка ахопу адукацыяй дзяцей дашкольнага ўзросту, які дасягнуў сярэдняга ўзроўню краін з сярэднімі і высокімі даходамі. Каэфіцыент ахопу девяцігадовай абавязковай адукацыяй у краіне перавысіў сярэдні ўзровень краін з высокімі даходамі. Наведвальнасць сярэдніх школ другой ступені і каэфіцыент ахопу вышэйшай адукацыяй апынуліся вышэй за сярэдні ўзровень краін з сярэднімі і высокімі даходамі.