У сакратарыят 4-й сесіі УСНП 12-га склікання паступіла 462 заканадаўчыя ініцыятывы ад дэлегацый
  2016-03-14 14:55:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У рамках 4-й сесіі УСНП 12-га склікання на адрас сакратарыята ўжо паступіла 462 заканадаўчыя ініцыятывы ад дэлегацый або аб'яднанняў дэпутатаў. Гэтыя ініцыятывы, галоўным чынам, тычацца ўдасканалення заканадаўчай базы сацыялістычнай рынкавай эканомікі, развіцця сацыялістычнай дэмакратычнай палітыкі, рэфармавання сістэмы культуры, забеспячэння і паляпшэння жыцця народа і аховы навакольнага асяроддзя. Частка ініцыятыў закранае пытанні ўдасканалення заканадаўства ў сферы барацьбы з карупцыяй, узмацнення кантролю над выкананнем законаў і г.д.

Сёлета дэпутаты УСНП надаюць павышаную ўвагу пытанням, звязаным з рэформамі, развіццём і стабільнасцю дзяржавы і планам 13-й пяцігодкі, а таксама пытанням, якія ўяўляюць цікавасць для народа.

Да сапраўднага моманту сакратарыят сесіі ўжо прыняў ад дэпутатаў 8609 прапаноў, якія будуць накіраваны на разгляд адпаведных дзяржустаноў і органаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040