Міністр жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва Кітая Чэнь Чжэнгаа ў аўторак на прэс-канферэнцыі ў рамках 4-й сесіі УСПН 12-га склікання заявіў аб неабходнасці поўнай упэўненасці ў стабільным і здаровым развіцці рынку нерухомасці краіны.
Ён адзначыў, што зараз пагаршаецца нераўнамернасць развіцця рынку, існуе вялікі аб'ём нерэалізаванага жылля ў сярэдніх і малых гарадах. Пры гэтым, паводле слоў Чэнь Чжэнгаа, пры складанні прагнозаў важна ўлічваць розныя фактары. Міністр канстатаваў, што кітайская эканоміка ў доўгатэрміновай перспектыве захоўвае стабільны рост, маштабная ўрбанізацыя стварае велізарную прастору для развіцця рынку нерухомасці, назіраецца значны попыт на кватэры сярод насельніцтва, ажыццяўляюцца розныя меры дзяржаўнага макрарэгулявання. "Трэба быць цалкам упэўненымі ў стабільным і здаровым развіцці рынку нерухомасці Кітая", – сказаў ён. - Р -