Глінабітныя дамы-крэпасці «тулоу» на ўсходзе Кітая.
  2016-03-17 15:29:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Глінабітныя дамы-крэпасці «тулоу» на ўсходзе Кітая. Такія земляныя будынкі (так даслоўна можна перавесці назву «тулоу») рабіліся ў XII-XX стагоддзях у правінцыі Фуцзянь. Гэтыя шматпавярховыя квадратныя або круглыя пабудовы з прасторнымі ўнутранымі дварамі мясцілі да 800 чалавек. Звычайна ў іх жылі цэлымі суполкамі, таму тулоу былі вядомыя як «малыя сямейныя каралеўствы». Для пабудоў характэрныя высокія ўмацаваныя земляныя сцены, чарапічныя дахі і шырокія карнізы. Тулоу былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2008 годзе.

каменціраваць
Самае чытанае
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040