Урачысты прыём у гонар Дня Незалежнасці Беларусі прайшоў у Пекіне
  2016-07-01 17:50:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Святочныя мерапрыемствы з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і КНР распачаліся з урачыстага прыёму ў Пекіне ў гонар Дня Незалежнасці краіны. Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі Віктар Бура ў сваёй прамове адзначыў, што мінулы год стаў вельмі плённым для развіцця двухбаковых адносінаў.

"Гістарычны па сваей сутнасці візіт у Беларусь Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна ў траўні 2015 года адкрыў новыя магчымасці для ўмацавання супрацоўніцтва і забеспячэння ўстойлівага развіцця ў інтарэсах нашых краін.

Сёння мы сумесна працуем над рэалізацыяй маштабных эканамічных праектаў, развіваем кантакты ў навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах, а таксама міжрэгіянальнае супрацоўніцтва.

Беларусь актыўна ўключылася ў рэалізацыю глабальнай эканамічнай ініцыятывы Кітая па стварэнні новага Шаўковага шляху, якая, безумоўна, выдатна дапаўняе праект Еўразійскага эканамічнага саюза, паколькі гандлёвыя дарогі будуць пралягаць па яго тэрыторыі. Індустрыяльны парк «Вялікі камень», які ствараецца ў Беларусі пры ўдзеле Кітая, як адзначыў Старшыня Сі Цзіньпін, павінен стаць жамчужынай ў будаўніцтве ЭПШШ і класічным узорам двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Селетні год асаблівы ў нашай з Кітаем двухбаковай дыпламатыі. Глыбока сімвалічна, што старт мерапрыемствам у гонар 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж незалежнай Беларуссю і КНР быў пакладзены паспяховым запускам з кітайскага касмадрома першага беларускага спадарожніка сувязі, які стаў важным увасабленнем беларуска-кітайскіх адносін усебаковага стратэгічнага партнерства", -- адзначыў Віктар Бура ў сваёй прамове.

На ўрачыстасці прысутнічалі памочнік міністра замежных спраў Кітая Лі Хуэйлай, прадстаўнікі дыпламатычных місій, сябры і партнёры Беларусі.

Лі Хуэйлай пажадаў росквіту і дабрабыту Беларусі і яе народу, а таксама адзначыў, што хуткае развіццё стратэгічнага партнёрства прыносіць свой плён.

"У цяперашні час Кітай стаў трэцім гандлевым партнерам і другім імпарцёрам Беларусі. Сумеснае стварэнне дзвюма краінамі «Аднаго пояса, аднаго шляху» ўжо дало першапачатковы вынік: будаўніцтва Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку як знакавага праекта эканамічнага пояса Шаўковага шляху атрымала паэтапнае развіццё. Прамыя рэйсы паміж сталіцамі дзвюх краін значна палегчылі ўзаемныя паездкі грамадзян дзвюх краін. Паспяховы запуск беларускага спадарожніка "Белінтэрсат 1" заклаў трывалы падмурак для двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы авіяцыі і касманаўтыкі. Супрацоўніцтва адпаведных правінцый Кітая з усімі 7 абласцямі і гарадамі Беларусі дало новыя імпульсы працягламу паглыбленню двухбаковага практычнага супрацоўніцтва. Частыя выступленні мастацкіх гуртоў, ансамбляў і шматразовае правядзенне Дзён культуры дзвюх краін значна ўзмацнілі паразуменне і сяброўства паміж нашымі народамі і ўмацавалі сацыяльную аснову кітайска-беларускай традыцыйнай дружбы", - звярнуў увагу памочнік міністра замежных спраў Кітая Лі Хуэйлай.

Менавіта культурная праграма і стала працягам урачыстага прыёму, падчас якога прагучалі беларускія песні і музычныя кампазіцыі, прайшоў паказ мод ад дызайнера Кацярыны Меднікавай. Яе сукенкі выраблены з лёну і прадстаўлены ў нацыянальных і характэрных для Беларусі колерах – белым, чырвоным і валошкавым сінім.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040